Ведаеце, ёсць у нашым жыцці стваральнікі прыгажосці, добрага настрою і, упэўнена, новага жыцця – цырульнікі і візажысты.
Менавіта ў гэты нумар мы падрыхтавалі для вас інтерв’ю з такімі спецыялістамі. Працуюць яны разам ва ўстанове пад назвай “МариАнна”. Знаёмцеся бліжэй!

Цырульнікі: "Мы -  адна каманда!"

Цырульнікі: "Мы -  адна каманда!"Ганна РЭУТ, першы дырэктар “МариАнна”, цырульнік 5 разраду:
– Цырульню разам з Марынай Талаш і Янай Ланька вырашылі адкрыць у 2012 годзе, проста хацелі ісці далей, развівацца.
Хачу аддаць належнае сваёй першай працы ў Петрыкаўскім райспажыўтаварыстве, дзе я навучылася быць стрыманай, упэўненай і не баяцца нічога новага.
Праца індывідуальнага прадпрымальніка мне вельмі спадабалася. Стала больш магчымасцяў у развіцці саміх паслуг, я пачала павышаць кваліфікацыю, ездзіць на майстар-класы і семінары.
Шмат намаганняў трэба было прыкласці, каб дасягнуць патрэбнага ўзроўню, думаю, справілася.
Зараз у нашай сферы паслуг становіцца больш і часам не паспяваеш за імі гнацца.
Напрыклад, догляд за валасамі – ботакс, керацін, аднаўленне.
У дзень магу ўвесь працоўны час страціць на аднаго чалавека, калі гэта працэдура складаная – афарбоўванне валасоў.
А магу і 6 чалавек пастрыгчы за гэты час.
Калі раней я была адна, то цяпер вельмі вялікая падтрымка ў мяне за спінай.
Сёння не баюся пакінуць сваю працу без нагляду, бо ведаю, што ўсё будзе працаваць як гадзіннік.
Кожны майстар падстрахуе і дапаможа ў цяжкую хвіліну.

Цырульнікі: "Мы -  адна каманда!"Марына ТАЛАШ, другі дырэктар “МариАнна”, цырульнік 4 разраду:
– Чаму прыйшла ў гэтую прафесію? Гэта мара з дзяцінства.
Вучылася ў Мазыры. У 2009 годзе ўладкавалася на працу ў райспажыўтаварыства, набраўшы вопыту, вырашыла адкрыць сваю цырульню.
Разам з Ганнай Рэут нам гэта ўдалося! Дызайн цырульні прыдумлялі ўсе разам.
Я гэтым жыву, мая праца – маё жыццё, аддушына. Зразумела, пасля сям’і.
У працы падабаецца яе разнастайнасць, сумаваць няма калі.
Прыемна бачыць шчаслівых асоб пасля працэдур. Няма, напэўна, такіх стрыжак, якія б не хацелася рабіць!
Незадаволеныя кліенты? Такіх можна на пальцах адной рукі пералічыць. На кожнага кліента знойдзецца свой майстар.
Так, працуючы дзень за днём, стаж працы склаў 10 гадоў.
Яна ЛАНЬКА, трэці дырэктар “МариАнна”, цырульнік 4 разраду:
– Раней было складаней. Сёння ўсе ўмовы ёсць для працы цырульніка.
Папулярная паслуга ў нас – складанае афарбоўванне.
Ужо 10 гадоў як я ў гэтай сферы. Кайфую ад кожнага дня.
Удалы вынік сваёй працы і задаволены кліент. Што яшчэ трэба? Ідэі ўвасоблены і я шчаслівая.

Цырульнікі: "Мы -  адна каманда!"Яна ЛАНЬКА, трэці дырэктар “МариАнна”, цырульнік 4 разраду:
– Раней было складаней. Сёння ўсе ўмовы ёсць для працы цырульніка.
Папулярная паслуга ў нас – складанае афарбоўванне.
Ужо 10 гадоў як я ў гэтай сферы. Кайфую ад кожнага дня.
Удалы вынік сваёй працы і задаволены кліент. Што яшчэ трэба? Ідэі ўвасоблены і я шчаслівая.

 

 

Цырульнікі: "Мы -  адна каманда!"Аляксандра КЛАПАЦЬ, цырульнік 4 разраду: 

– Больш за ўсё падабаецца, што часам прыходзяць прыемныя кліенты. Працуеш, быццам малюеш, а таксама ёсць пра што пагаварыць, прыемна бачыць чалавека шчаслівага і абноўленага.
Вучылася ў Жлобінскім дзяржаўным прафесійным ліцэі.
Вельмі моцна хацела ўладкавацца на працу да дзяўчат у “МариАнну”, бачыла ў інтэрнэце шмат іх работ і чула, што калектыў добры. Таму праз знаёмую звязалася з Янай Ланька, прыйшла на сустрэчу.
Мяне ўзялі спачатку на выпрабавальны тэрмін, а затым ужо і на працу.
Асабіста я люблю стрыгчы дзяўчат з доўгімі валасамі, там ёсць дзе “разгуляцца”.
Прасцей, вядома, з мужчынамі, бо яны не вельмі прыдзірлівыя, ім галоўнае – карацей.
Калі ж так здарылася, што кліент застаўся незадаволены, то трэба выслухаць яго, зразумець сутнасць прэтэнзіі, папрасіць прабачэння і прапанаваць варыянты вырашэння гэтай праблемы.
А яшчэ лепш зрабіць добры твар і палыпаць вочкамі (жартуе).

Цырульнікі: "Мы -  адна каманда!"Ніна КАЧЭЛЯ, цырульнік 4 разраду:
– Вучылася ў “Жлобінскім дзяржаўным ліцэі.
Мужчынскія стрыжкі больш за ўсё падабаецца рабіць. Яшчэ б!
Праца мяне натхняе. Заўсёды імкнуся, каб кліент заставаўся задаволеным.
Прашу прабачэння, калі не так зразумела кліента і спрабую выправіць сітуацыю ў выпадку няўдачы.

 

 

 

Цырульнікі: "Мы -  адна каманда!"Юлія ГАЛАВАЧ, цырульнік 4 разраду:
– Вучылася ў Мінскім дзяржаўным тэхналагічным каледжы.
Стала цырульнікам дзякуючы сяброўкам. Яны часта кансультаваліся ў мяне, якую прычоску і ўкладку зрабіць на розныя мерапрыемствы.
Падабаецца брацца за ўсе віды цырульніцкай справы, таму што кожная паслуга цікавая, выконваецца на ўсіх кліентах па-рознаму, вынік атрымліваецца таксама розны.

 

 

 

Цырульнікі: "Мы -  адна каманда!"

Вікторыя АПЧЫНЕЦ, цырульнік 4 разраду:
– Больш за ўсё я люблю, калі кліент сыходзіць задаволены. Падабаецца, калі чалавек мяняецца на вачах.
Мне паступіла прапанова па-працаваць у “МариАнне”. Дзякуючы гэтай прафесіі са мной здарылася самая, бадай, галоўная падзея жыцця.
Прыйшоў стрыгчыся хлопец, пераборлівы такі. Я доўга з ім мучылася, спрабуючы дагадзіць.
Праз некалькі дзён ён зноў прыйшоў да нас. А я спалохалася: няўжо не спадабалася яму стрыжка?
Аказалася, што ён проста захацеў са мной пазнаёміцца бліжэй. Так я і сустрэла сваё каханне. Цяпер мы муж і жонка.
Так што яму па душы аказалася не толькі прычоска…

 

Цырульнікі: "Мы -  адна каманда!"

Міжнароднае прафесійнае свята цырульнікаў, стылістаў, мадэльераў адзначалася 13 верасня.

 

Цырульнікі: "Мы -  адна каманда!"Марыя ПІНЧУК, візажыст:
– Цяга да касметыкі і макіяжу з’явіліся ў мяне яшчэ ў школе. З класа восьмага я не магла дазволіць сабе прыйсці ў школу без танальнага крэму і тушы на вейках, а ў старэйшых класах дык гэта ўвогуле ўжо была баявая “расфарбоўка” з ценямі, як мае быць.
Сёння кліенты-школьніцы перадаюць мне, што некаторыя настаўнікі ставяць мяне ў прыклад, распавядаючы, як павінна вы-глядаць дзяўчына.
Ва ўніверсітэце ў 2013 годзе зразумела, што хачу прысвяціць большую частку свайго часу макіяжу.
Сяброўка падарыла мне набор касметыкі і пэндзляў, і я адправілася на першыя курсы, якія аплаціла мая бабуля.
Перафарбавала ўсіх сябровак і дзяўчат з інтэрната – і зноў зразумела, што яшчэ шмат чаго не ведаю, перагледзела ўсе навучальныя ролікі ў інтэрнэце і толькі пасля нараджэння сына ў 2017 годзе занялася гэтай справай ушчыльную.
Год таму мяне заўважыла Аня Рэут з “МариАнны” і я стала часткай іх каманды. Захапляюся касметыкай, сваімі кліентамі і атрымліваю велізарнае задавальненне ад таго, што раблю.
Вядома, не стаю на месцы, атрымліваю новыя веды, як з дапамогай анлайн-навучання, так і вочна.

Цырульнікі: "Мы -  адна каманда!"

Наталля ЧАРНЯЎСКАЯ, фота аўтара і
з сацыяльных сетак

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о