Бацькам у вёсцы Галубіца забаўляць дзяцей на выходных стала прасцей. Некалькі гадоў запар калектыў Галубіцкага Дома культуры арганізоўвае шматлікія гульнявыя праграмы і тэматычныя вечарыны для дзяцей любога ўзросту. Не стала выключэннем і мінулая нядзеля. У памяшканні ДК сабраліся аніматары, дзеткі і іх бацькі.

Паралонавае шоу вітае!
– Мы набылі гульнявыя шарыкі і імі “калясілі” па ўсім раёне, – распавяла дырэктар установы Святлана Жукавец у канцы мерапрыемства. – Затым сваю дзейнасць мы пашырылі – купілі 700 паралонавых кубікаў, якія сапраўды сталі нашымі памочнікамі.
Паралонавае шоу – гэта навінка для дзіцячых святаў. Пры дапамозе кубікаў можна ўзводзіць замкі, умацаванні, вежы, лабірынты, троны. Вядучыя – лялькі і клоўны – разнастаяць адпачынак танцамі і спартыўнымі спаборніцтвамі, праграма шоу займае каля гадзіны.

Паралонавае шоу вітае!
– Такая форма мерапрыемства дазваляе не толькі падараваць дзеткам свята, а і зарабіць на патрэбы ўстановы, – канстатавала Святлана Алегаўна. – З мэтай папулярызацыі паралонавага шоу мы стварылі суполку ў “Одноклассниках” пад назвай “Устроим праздник – оформим подарок”, дзе можна пабачыць нашы фота- і відэасправаздачы.

Наталля ЧАРНЯЎСКАЯ.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о