Шмат прыгожых і непаўторных прыродных мясцін на Петрыкаўшчыне. Той, хто аднойчы наведаецца сюды, абавязкова будзе з нецярпеннем чакаць чарговай сустрэчы з рэкамі, азёрамі, лесам. Больш у гэтым плане пашэнціла Ляскавіцкаму, Галубіцкаму, Петрыкаўскаму, Пціцкаму, Капаткевіцкаму, Конкавіцкаму сельсаветам, бо тэрыторыі іх знаходзяцца ў водаахоўнай зоне. Але гэта значыць, што надаваць увагі добраўпарадкаванню і аздабленню населеных пунктаў у іх трэба больш. Едуць сюды турысты, аматары палявання і рыбалкі. Самае простае, чым сёння можна зацікавіць наведвальнікаў, – гэта культура і самабытнасць сваіх мясцін.

IMG_1957Зразумела, што фінансавання сельсаветы цяпер атрымліваюць на добраўпарадкаванне населеных пунктаў у разы менш, чым раней. Нягледзячы на гэта, вясковых жыхароў яшчэ дадстаткова, ды і колькасць тых, хто жадае абжыцца ў глыбінцы, як паказвае статыстыка апошніх гадоў, павялічваецца. Напэўна, таму многія старшыні сельвыканкамаў шукаюць розныя варыянты, каб зацікавіць кожнага ў аздабленні тых кавалкаў зямлі, тэрыторый, якія патрабуюць прывядзення іх у належны выгляд.

Чарговы Дзень Савета, які сабраў старшынь сельвыканкамаў і кіраўнікоў арганізацый і служб 8 верасня, адбыўся ў Конкавіцкім сельсавеце. Ды і тэма была абрана адпаведная: “Аб рабоце сельвыканкама і замацаваных арганізацый па навядзенні парадку на зямлі і добраўпарадкаванні населеных пунктаў”.

Сапраўды, увосень клопатаў шмат. Гэта час падводзіць вынікі тых запланаваных на пачатку года мерапрыемстваў па добраўпарадкаванні, якія складалі сельвыканкамы.

IMG_1955Трэба сказаць, што  аграгарадок Конкавічы выглядае ўвогуле няблага: Цэнтральная вуліца ператварылася ў вуліцу Матрошак, якія вырабіў пасля спілавання аварыйных таполяў мясцовы майстар, рабочы сельвыканкама Андрэй Салашэнка. Мікалай Несцярчук дапамог у разьбярстве: дадаткова на гэтай вуліцы з’явіліся кошыкі-клумбы з былых дрэў і іншыя малыя архітэктурныя формы. Трымаюць у належным стане свае тэрыторыі мясцовы Дом народнай творчасці, амбулаторыя, школа-сад. Паказальнай зрабілася тэрыторыя паляўніча-рыбалоўнай гаспадаркі “Тарака”. Не забываюцца тут пра падтрыманне санітарнага парадку на грамадскіх могілках, воінскіх пахаваннях.IMG_1954

Але што датычыць іншых населеных пунктаў сельсавета, у прыватнасці, Ацірак, Міцур, Слінкоў, Адасёў, то тут работы па добраўпарадкаванні яшчэ вельмі і вельмі шмат, што падкрэслілі і  прадстаўнікі землеўпарадкавальнай, санітарнай і прыродаахоўнай службаў. Насельніцтва ў гэтых вёсках і засталося ўсяго па 9-15 чалавек, але ваколіцы надта непрыглядныя: бадылле, зарослыя хмызняком і кустоўем закінутыя дамы і будынкі, паваленыя, парослыя мохам агароджы.

IMG_1952Крыўдна, што няма мясцоваму актыву належнай дапамогі з боку кіраўніцтва сельгаспрадпрыемства “Агра-Слабада”. Нават тыя ўчасткі зямлі, якія былі прыведзены ў парадак пасля зносу лядашчых дамоў і прыцягнуты ў сельгасабарот, не выкарыстоўваюцца па прызначэнні. Воданапорныя вежы, што на балансе гаспадаркі, не абкошаны, няма дазволу і на спецводакарыстанне. Шмат прадпісанняў і пратаколаў было складзена, але і да сёння становішча не выпраўлена.IMG_1951

Не застаюцца ў баку ў аказанні дапамогі па навядзенні парадку на тэрыторыі сельсавета кіраўнікі КБА, участка па вырабе керамзіту, аграсервісу, участка “Гомельаблаўтатрансу”.

Падводзячы вынікі агляду, старшыня раённага савета дэпутатаў Галіна Шчэрбак адзначыла, што кіраўніцтву Конкавіцкага сельвыканкама трэба пераймаць вопыт калег з Колак і Грабава. Гэтыя саветы аналагічныя Конкавіцкаму. Разам з тым радуе вока там кожная малая вёска. Шмат работы праведзена ў названых сельсаветах па зносе пустуючых і лядашчых дамоў і будынкаў, зборы сродкаў самаабкладання і прыцягненні насельніцтва да навядзення парадку каля сядзіб, усталяванні агароджы. Пішуць старшыні лісты родным і блізкім тых састарэлых, хто не здольны ні рублём, ні фізічна навесці парадак каля сядзіб.

IMG_1950Адно з пытанняў, агучаных на семінары, тычылася парадку высаджвання хваёвых дрэў. Як адзначыў начальнік РАНС Ігар Хацяновіч, катэгарычна забараняецца высаджваць хваёвыя пароды  дрэў на месцах знесеных лядашчых дамоў на адлегласці менш 50 метраў да іншых жылых дамоў, бо яны ствараюць пагрозу ў плане ўзнікнення пажару.

IMG_1949IMG_1948 IMG_1947

IMG_1956 IMG_1946 IMG_1945 IMG_1944 IMG_1943

Інга ГІЛЕНКА.

Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о