Пытанні добраўпарадкавання тэрыторый арганізацый, прадпрыемстваў і населеных пунктаў заўсёды актуальныя. Кожнаму суб’екту гаспадарання, кожнаму жыхару варта пастаянна клапаціцца пра парадак і чысціню сваіх тэрыторый. Згадзіцеся, прыемна ж прайсці па вуліцы, домаўладанні на якой вабяць вока, тэрыторыі каля іх прыбраны. Тое ж тычыцца і арганізацый.
Вясна – час навядзення парадку. У сувязі з гэтым у раёне з 11 сакавіка па 11 красавіка абвешчаны месячнік па добраўпарадкаванні. З гэтай нагоды мы сустрэліся з начальнікам аддзела землеўпарадкавання райвыканкама Аленай Пастуховай і папрасілі расказаць пра абавязкі землекарыстальнікаў у плане ўтрымання земляў і тэрыторый.
Так, згодна з артыкуламі 70 і 89 Кодэкса Рэспублікі Беларусь “Аб зямлі” землекарыстальнікі абавязаны добраўпарадкоўваць і эфектыўна выкарыстоўваць зямлю, зямельныя ўчасткi; захоўваць урадлівасць глеб і іншыя карысныя ўласцівасці зямель; абараняць землі ад забруджвання адходамі, не дапускаць зарастання іх пустазеллем і драўнінна-хмызняковай расліннасцю; выкарыстоўваць зямельныя ўчасткі, а таксама размешчаныя на іх будынкі адпаведна іх мэтаваму прызначэнню і ўмовам адводу зямельных участкаў; своечасова ўносіць плату за карыстанне зямельнымі ўчасткамі; выконваць устаноўленыя згодна з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб зямлі і іншымі заканадаўчымі актамі тэрміны заняцця зямельных участкаў, у тым ліку будаўніцтва на іх капітальных пабудоў (будынкаў, збудаванняў), а таксама іншыя ўмовы адводу зямельных участкаў; не парушаць правы іншых землекарыстальнікаў.
Варта адзначыць, што за здзяйсненне адміністрацыйнага правапарушэння ў сферы зямельных адносін на грамадзян накладаецца штраф у памеры да трыццаці базавых велічынь (артыкулы 15.10, 23.41 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях).
Згодна з артыкулам 90 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб зямлі дзяржаўны кантроль за выкарыстаннем і аховай зямель ажыццяўляецца ў мэтах выканання ўсiмi грамадзянамі, індывідуальнымі прадпрымальнікамі і юрыдычнымі асобамі ўстаноўленага парадку карыстання землямі, зямельнымі ўчасткамі, а таксама іншых правілаў і нормаў, прадугледжаных заканадаўствам аб ахове і выкарыстанні зямель.
Адпаведна падпункту 2.1 пункта 2 Указа № 622 на аддзелы землеўпарадкавання мясцовых выканаўчых камітэтаў ускладзена функцыя ажыццяўлення дзяржаўнага кантролю за выкарыстаннем і аховай зямель, правядзеннем і якасцю землеўпарадкавальных і зямельна-кадастравых работ.
І, зразумела, на землях павінен быць парадак. Інакш нельга.

Парадак на зямлі – справа кожнага
Дзмітрый АЛЯКСАНДРАЎ,

фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о