Папяровая магія

0
602

Папяровая магіяЯ лічу, што ў людзей, якія нешта вырабляюць сваімі рукамі, у душы жыве прыгажосць. А калі чалавек для стварэння выкарыстоўвае другасную сыравіну, то атрымліваецца яшчэ цікавей і карысней.

Як эфектыўна, прыгожа і, галоўнае, практычна перапрацаваць газетную паперу, ведае жыхарка Капаткевіч Ірына Пустоціна.

Папяровая магіяУ час нашых сустрэч майстрыха паведаміла, што пляценнем займаецца з 2012 года. У свой першы ”доўгі” педагагічны водпуск натрапіла ў прасторах інтэрнэта на відэа пра пляценне з газетных трубачак. Нечым яно яе зачапіла, паспрабавала – атрымалася. Кожную вольную хвіліну прысвячала гэтаму занятку. Знаходзячыся ў адпачынку па догляду за дзіцём да 3-х гадоў, давяла свае ўменне да прафесіяналізму. І вось ужо амаль трынаццаць гадоў яе майстэрства расце і адточваецца.

Гэта захапленне ў тым ліку паспрыяла і змене працоўнай дзейнасці. Ірына Пустоціна – педагог дадатковай адукацыі Петрыкаўскага цэнтра творчасці.

У рамеснай капілцы папяровай чараўніцы чаго толькі няма: кошыкі, слоікі, вазы, цацкі і лялькі, чайныя сервізы, куфры для бялізны, насценнае пано і нават журнальны столік!

У таленавітых руках Ірыны газетная папера становіцца карыснымі пабытовымі рэчамі, якія не толькі прыгожыя, але і практычныя. Зямлячка не спыняецца на дасягнутым, а заўсёды глядзіць наперад: ”А гэта я змагу? Цікава, а гэта ў мяне атрымаецца?” Ставячы перад сабой творчыя мэты, Ірына з задавальненнем іх рэалізуе.

 

Папяровая магія

Папяровая магія Папяровая магія Надзея Сігай.
Фота з сямейнага архіва.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о