Папярэдзіць сямейную трагедыю!

0
1062

Сям’я – найвялікшая каштоўнасць і адначасова патрэба чалавека і грамадства. Цяжкасці і праблемы, з якімі сутыкаюцца людзі, часам ператвараюцца ў канфлікты і нават у гвалт, што могуць разбурыць сям’ю.

Згвалтаваць могуць любога члена сям’і: дзіця, дарослага, старога. Муж можа праяўляць агрэсію ў адносінах да жонкі і наадварот, бацькі – у адносінах да дзяцей, а дзеці – да бацькоў. Нярэдкія і канфлікты сярод братоў і сясцёр.

Варта разумець, што сямейны гвалт – не толькі прычыненне фізічнага болю, а ў большай ступені сістэматычнае псіхічнае ўздзеянне аднаго члена сям’і на другога: прыніжэнне, абраза, узмацненне эканамічнай ці іншай залежнасці.

На жаль, даволі часта грама-дзяне, у адносінах да якіх здзяйсняецца бытавы гвалт, не могуць вырашыцца звярнуцца за дапамогай, бо баяцца сапсаваць рэпутацыю сям’і. Здараецца, пацярпелыя тлумачаць сваё замоўчванне асабістай віною: жанчыны з сорамам адзначаюць, што не здолелі захаваць дабрабыт і цёплую атмасферу, мужчыны да апошняга не жадаюць прызнавацца, што не змаглі ўтрымаць пад кантролем паводзіны жонкі ці дзяцей. Зразумела, што такія факты замоўчвання толькі ўскладняюць унутраныя праблемы сям’і.

Калі ў адносінах да вас ці вашых блізкіх здзяйсняецца гвалт, дапамогу можна атрымаць па нумарах тэлефонаў:
— агульнанацыянальнай “гарачай лініі” – 8-801-100-8-801;
— “гарачай лініі” Петрыкаўскага ТЦСАН – 2-05-54;
— аператыўна-дзяжурнай службы АУС – 102.

За правапарушэнні ў сферы сямейна-бытавых адносін прадугледжаны наступныя меры адказнасці:
— наўмыснае прычыненне лёгкага цялеснага пашкоджання, што не пацягнула за сабой кароткачасовага расстройства зда-роўя ці нязначнай стойкай страты працаздольнасці прадугле-джаны штраф ад 10-ці да 30-ці базавых велічынь, ці грамадскія работы, ці адміністратыўны арышт, згодна частцы 1 артыкула 10.1 Кодэкса аб адміністратыўных правапарушэннях;
— нанясенне пабояў, што не пацягнулі за сабой цялесных пашкоджанняў, наўмыснае прычыненне болю, фізічных ці псіхічных пакут, што здзейснены ў адносінах да блізкага сваяка ці члена сям’і караецца штрафам да 10-ці базавых велічынь, ці грамадскімі работамі, ці адміністратыўным арыштам згодна частцы 2 артыкула 10.1 Кодэкса аб адміністратыўных правапарушэннях.
Калі гвалтоўныя дзеянні здзяйсняюцца над членам сям’і і такія супрацьпраўныя ўчынкі разлічаныя на прычыненне асабліва пакутніцкага болю, фізічных ці псіхалагічных пакут, вінаватая асоба будзе прыцягнута да крымінальнай адказнасці па артыкуле 154 Крымінальнага кодэкса – “Катаванне”, і панясе пакаранне арыштам, абмежаваннем ці пазбаўленнем волі на тэрмін да трох гадоў з штрафам ці без яго.
Калі катаванне здзейснена ў адносінах да цяжарнай жанчыны, састарэлай ці непаўналетняй асобы, што знаходзіцца ў бездапаможным стане ці залежным становішчы, то пакаранне ўзмацняецца да абмежавання волі на тэрмін ад аднаго да трох гадоў, або пазбаўлення волі ад аднаго да пяці гадоў з штрафам ці без яго.
У выпадку, калі пацярпелая асоба адчула рэальную пагрозу для свайго жыцця ці здароўя, вінаваты будзе пакараны згодна артыкула 186 Крымінальнага кодэкса, штрафам, ці грамадскімі работамі, ці выпраўленчымі работамі на тэрмін да года, ці арэштам, ці абмежаваннем волі на тэрмін да двух гадоў, ці пазбаўленнем волі на той жа тэрмін.
Паважаныя чытачы, калі вы ведаеце сем’і, дзе сістэматычна адбываюцца канфлікты, ужываецца алкаголь ці дзеці знаходзяцца ў сацыяльна-небяспечным становішчы, паведаміце пра гэта ў органы ўнутраных спраў. Ваша актыўная жыццёвая пазіцыя дапаможа папярэдзіць сямейную трагедыю.
Па інфармацыі РАУС.
Фота Арцёма ГУСЕВА.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о