Згодна з распараджэннем райвыканкама ад 5 жніўня 2019 года № 247-7 “Аб правядзенні дэкадніка “Пажарная бяспека” на Петрыкаўшчыне аб’яўлены дэкаднік па папярэджанні пажараў у домаўладаннях грамадзян старэй працаздольнага ўзросту і схільных да злоўжывання спіртных напояў.

Дэкаднік пройдзе з 13 па 23 жніўня. У гэты перыяд аглядавыя камісіі абследуюць домаўладанні адзінокіх грамадзян, інвалідаў, асоб, якія вядуць асацыяльны лад жыцця. Таксама будуць праведзены пасяджэнні саветаў грамадскіх пунктаў аховы правапарадку.

Варта адзначыць, што на Петрыкаўшчыне сёлета адбыліся 16 пажараў, на якіх загінулі 2 чалавека (летась за паўгоддзе адбыліся 10 пажараў, на якіх 2 чалавека загінулі). 60% пажараў адбыліся менавіта ў домаўладаннях названай катэгорыі грамадзян.
Пра вынікі дэкадніка паведамім па яго заканчэнні.

І. АЛЯКСАНДРАВА.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о