З 23 па 30 чэрвеня на тэрыторыі раёна праводзіцца прафілактычнае мерапрыемства “П’янаму і бяспраўнаму не месца за рулём”.

Алкаголь – галоўны вораг бяспекі дарожнага руху і прычына недарэчнай гібелі людзей.

Цяжкасць наступстваў дарожна-транспартных здарэнняў, якія здзейснілі п’яныя вадзіцелі, звычайна, значна вышэй, чым калі вадзіцелі былі цвярозымі. У 1,5 раза часцей у пацярпелых фіксуецца смерць ці цяжкія калецтвы.
Алкаголь нават у самых маленькіх дозах уздзейнічае непасрэдна на мозг: пагаршае ўспрыняцце дарожна-транспартнай абстаноўкі, змяненне рэльефу, дыстанцыю да аб’екта, што асабліва небяспечна на дарозе. Павялічваецца час зрокавай рэакцыі, пагаршаецца святлоўспрыняцце. Усё гэта замінае адэкватна рэагаваць на ўзнікненне экстраннай сітуацыі.

Нават пры канцэнтрацыі алкаголю ў крыві 0,2-0,5 праміле ў чалавека пачынае зніжацца здольнасць дакладна ўспрымаць і зрокава ўтрымліваць крыніцу святла, якая рухаецца. Узнікае схільнасць да рызыкоўнай язды, непатрэбных абгонаў і ліхацтва, губляецца асцярожнасць.

Небяспеку ўяўляюць і некаторыя медыкаменты ў змяшанні з алкаголем. Таму перад прыёмам нават нязначнай дозы алкаголю з якім-небудзь лекавым прэпаратам, трэба ўважліва вывучыць інструкцыю. Нельга садзіцца за руль пасля ўжывання спіртаўтрымліваючага напою ці прыняцця псіхатропных рэчываў.
Для вываду алкаголю з крыві патрабуецца працяглы час. 0,1-0,15 грама алкаголю выводзіцца з арганізма прыблізна за гадзіну. Ніякія народныя сродкі не паскораць гэты працэс.

Чалавек, які садзіцца за руль у нецвярозым стане – патэнцыйна небяспечны для навакольных. Пад коламі такіх вадзіцеляў штогод гінуць сотні дзяцей і дарослых.
Памятайце пра адказнасць, якая кладзецца на вас, калі вы сядаеце за руль аўтамабіля.

Антон КОЛЬ, старшы
інспектар ДПС АДАІ РАУС.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о