1

Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь – святая дата, увасабленне незалежнасці дзяржавы, у якой мы жывём.

Глыбока сімвалічна, што ў гэты дзень мы адзначаем яшчэ адну дарагую сэрцу кожнага беларуса дату – 73-ю гадавіну вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Мы перамаглі, і ў гэтай перамозе важкі ўклад належыць беларускаму народу. І  памяць заўсёды будзе захоўваць гэты подзвіг, які здзейсніў наш народ, беды і выпрабаванні, якія выпалі на яго долю.

Беларусы ў ліку першых прынялі на сябе ўдар нямецкай арміі. З моманту аб’яўлення вайны да дня акупацыі раёна  ў рады Чырвонай Арміі Петрыкаўскім райваенкаматам было  мабілізавана больш 5,6 тысячы чалавек, Капаткевіцкім – каля 3,9 тысячы. Каля двух тысяч нашых землякоў служылі ў арміі да вайны.

Па архіўных дадзеных і дадзеных сельвыканкамаў, у 1941-1945 гадах загінулі ў барацьбе з фашыстамі каля 6 тысяч воінаў – нашых землякоў, 439 партызанаў і падпольшчыкаў. У баях за вызваленне нашага раёна загінулі больш 6 тысяч абаронцаў Айчыны. Звыш 20 нашых землякоў ў гады вайны былі камандзірамі, камісарамі і начальнікамі штабаў партызанскіх фарміраванняў.

Гэта было пакаленне нашых бацькоў. І сёння, праз 73 гады, іх гераізм бачыцца нам больш уяўным і зразумелым.

Мы павінны памятаць імёны ўсіх, хто перажыў боль, пакуты, хто рызыкаваў жыццём. Абавязаны не забываць.

Ад імя ваеннага камісарыята раёна сардэчна віншую ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны і ўсіх жыхароў раёна са святам. Шчыра жадаю жыццёвай энергіі, баявога запалу, дабрабыту і здароўя яшчэ на доўгія гады.

Аляксандр АДАМОЎСКІ,

ваенны камісар раёна.

Фота Арцёма ГУСЕВА.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о