26 мая ў вёсцы Рубча па вуліцы Лясной адбыўся пажар у нежылым доме. Агонь захапіў і суседнюю вытворчую пабудову. Пацярпелых няма.
Разглядаецца версія здарэння – неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні.
Элементарныя правілы бяспекі пры курэнні нескладаныя: попел трэба збіраць у попельніцы. У якасці яе можна выкарыстоўваць прыстасаванні з негаручых матэрыялаў. Ні ў якім разе нельга кідаць акуркі ў скрыні з пластмасы, паперы. Курыце ў спецыяльна адведзеным для гэтага месцы, не выкідвайце непатушаныя акуркі з балконаў альбо вокнаў.
Памятайце, што агонь бязлітасны. Грэбаванне правіламі прывядзе да трагедыі!
Валянціна АНІСКАВЕЦ.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о