У перыяд правядзення акцыі “За бяспеку разам”, якая праходзіць зараз на тэрыторыі рэспублікі, жыхары раёна могуць звярнуцца ў раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях з заявай пра правядзенне абследавання супрацьпажарнага стану домаўладання.

Актуальнасць правядзення прафілактычных мерапрыемстваў  абумоўлена напружанай абстаноўкай з гібеллю людзей на пажарах. За тры месяцы бягучага года на тэрыторыі Петрыкаўшчыны адбылося пяць пажараў, у адным з іх загінуў чалавек.

Звяртаемся да жыхароў раёна з просьбай набыць і ўсталяваць у пакоях дамоў і кватэр аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі, а таксама праверыць працаздольнасць ужо ўсталяваных прылад. Пажадана звярнуць увагу на спраўнасць электраправодкі, зрабіць, дзе неабходна, рамонт ацяпляльнага абсталявання.

Нагадаю, што заканадаўствам Беларусі адказнасць за захаванне патрабаванняў правілаў пажарнай бяспекі ў жылых дамах ускладзена на ўласнікаў гэтых дамоў.

2018-listovkaВалянціна ЯХНО,

інспектар РАНС.

Фота РАНС.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о