Вы ведалі, што “Гомельская абласная ўніверсальная бібліятэка імя Уладзіміра Леніна” захоўвае інфармацыю пра усіх вядомых людзей Гомельскай вобласці, а што кандытарская фабрыка “Спартак” з’яўляецца самай буйной у Рэспубліцы і выпускае ў год 23 тысячы тон цукерак. А хто з вас ведае, што газета “Гомельская праўда” з’яўляецца адным з самых старых друкаваных выданняў у краіне і нядаўна ёй споўнілася 100 гадоў?

Усё гэта і многае іншае мне, вучаніцы аб’яднання па інтарэсах “ПрофЛидер.com” ДУА “Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі”, пашчасціла даведацца на першым злёце юных журна-лістаў Гомельскай вобласці, які прайшоў 24 снежня. І я цяпер сур’ёзна задумалася пра прафесію журналіста, хоць заўсёды марыла быць урачом. Нам, удзельнікам злёту, выпала не проста пагутарыць з сапраўднымі прафесіяналамі ў сферы журна-лістыкі, але і прымерыць на сябе ролю тэлевядучага і карэспандэнта. І ведаеце, гэта вельмі крута! І цяжка…

Многія думаюць, што журналіст – гэта чалавек з блакнотам і ручкай, які вечна мітусіцца, нешта вынюхвае, бегае за знакамітасцямі з мэтай выпытаць нешта новае. Наогул малапрыемная асоба. Насамрэч журналісты бываюць розныя.
Задачай добрага журналіста з’яўляецца кожны дзень знайсці, апрацаваць і правільна паднесці атрыманую інфармацыю. Бо адно няправільнае слова можа цалкам сказіць сэнс.

І зараз я па-іншаму гляджу навіны, чытаю газеты, таму што ведаю: нават самы маленькі артыкул, хвілінка ў эфіры ці пост і інтэрнэце – вялізны кавалак працы. І ад таго як выконваецца гэта работа мы, простыя абывацелі, глядзім на жыццё, на тое, што адбываецца вакол нас.

Кацярына ЦАЛКА.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о