1
У добрым працоўным настроі адзначаюць прафесійнае свята беларускія шахцёры. Шырокім ходам ідзе будоўля Петрыкаўскага горнаабагачальнага камбіната. Зараз  на аб’ектах яго задзейнічана шмат разнастайнай тэхнікі, штосуткі працуе каля 700 чалавек з больш як дзясятка падрадных арганізацый.
Як расказаў дырэктар Дырэкцыі будоўлі Петрыкаўскага ГАК Дзмітрый Трухан, бадай, самы асноўны вектар працы тут – праходка шахтавых ствалоў, што выконвае ААТ “Трэст Шахтаспецбуд”. Нагадаем, што гэтыя работы распачаліся ў маі летась і сёння ўжо скіпавы ствол пройдзены і замацаваны перадавым бетонам да меткі ў 361 метр, 225 метраў – клецевы. Па праекце глыбіня ствала № 1 складзе 800 метраў, а № 2 – 725. А гэта значыць, неўзабаве ўжо будзе пройдзена палова шляху.
2
Напрыканцы ліпеня стартавала ўзвядзенне  цюбінгавай калоны.
Вядуцца работы на аб’ектах энергазабеспячэння, будаўніцтве службовых і адміністрацыйных збудаванняў. Шмат тэхнікі трэста задзейнічана на ўзвядзенні вадасховішча тэхнічнай вады, расоласховішча, адсыпцы ложа і ўладкаванні геамембраны будучага солеадвалу, на  станцыі перапампоўкі адціскных расолаў. Гэтыя аб’екты будуць здадзены ў эксплуатацыю ў наступным годзе.
3
Актыўнымі тэмпамі ідзе будаўніцтва цэха пагрузкі, прыступілі да будаўніцтва склада гатовай прадукцыі, абагачальнай фабрыкі, цэха сушкі і грануляцыі, складоў руды і гатовай прадукцыі, цэха драблення, перагрузачных вузлоў і галерэй.
З лістапада 2014 года распачаты работы па рэканструкцыі будынкаў былога завода сценавых блокаў. Ужо закончана абсталяванне пад’язных чыгуначных пуцей, рэканструкцыя будынкаў адміністрацыйна-бытавога корпуса, сталовай, пральні пад бытавы корпус, створана інжынерная інфраструктура.
Карацей, мы з вамі, шаноўныя землякі, з’яўляемся сведкамі, бадай, самай маштабнай будоўлі на Петрыкаўшчыне і, упэўнены, убачым яшчэ шмат прыемных змяненняў у развіцці нашага, у недалёкай  будучыні шахцёрскага, краю.

У. ЕСІПАЎ.

Фота “Калійшчык Салігорска”.

1
Оставить комментарий

avatar
1 Цепочка комментария
0 Ответы по цепочке
0 Последователи
 
Популярнейший комментарий
Цепочка актуального комментария
1 Авторы комментариев
Надежда Авторы недавних комментариев
  Подписаться  
новее старее большинство голосов
Уведомление о
Надежда
Гость
Надежда

В 1595—1596 гг. Петриков дважды был захвачен отрядами Северина Наливайки во время бунта казачества и крестьянства против законной власти Речи Посполитой.