Пах свежага гарачага хлеба абуджае апетыт у кожнага чалавека. Гэта такі прадукт, рэцэптура прыгатавання якога ўходзіць далёка ў старадаўнія часы. І хлеб якога народа смачнейшы, вызначыць немагчыма.

ПАХ ХЛЕБА ТРЫВОЖЫЦЬ НАСЫЦестамес Васіль ПРЫКОТА

Як працаваць з цестам і ад чаго зележыць якасць хлеба – пра гэта Ніна Татарыновіч можа распавядаць шмат і ўсё гэта сапраўды цікава і карысна паслухаць. Ніна Сцяпанаўна адпрацавала на нашым хлебазаводзе 27 гадоў. Прафесіяй сваёй ганарыцца і ставіць яе ў ранг вышэйшых. І гэта правільна, я лічу!
Ніна Сцяпанаўна выбрала гэту справу па закліку сэрца. І яна ёй сапраўды падыходзіць. Жанчына заўсёды з усмешкай, прыемная, з мілагучным маўленнем. Я колькі раз бывала на вытворчым аб’екце, ці сустракала Ніну Сцяпанаўну на мерапрыемствах раённага маштабу – “Злёт перадавікоў народнай гаспадаркі”, “Дажынкі”, “Покліч Палесся” ці на любым кірмашы, столькі бачыла яе ў прыўзнятым настроі. Так і павінна быць: ад чалавека, які адказвае за выпечку галоўнага прадукта – хлеба, павінна зыходзіць цеплыня, дабрыня і мяккасць характару.
Нездарма за апошнія гады прадукцыя Петрыкаўскага ўчастка кааператыўнай прамысловасці атрымлівае прызнанне на рэспубліканскіх аглядах-конкурсах якасці: два гран-пры, а таксама срэбныя і залатыя медалі. Пра гэта мы неаднаразова пісалі. А вось галоўная ўзнагарода была сёлета да Дня кааперацыі і кранулася яна непасрэдна Ніны Татарыновіч за яе адданасць справе. Так, у намінацыі “Лепшы тэхнолаг прамысловасці” дыплом Гомельскага аблспажыўсаюза аб прысваенні ганаровага звання “Чалавек года” атрымала Ніна Сцяпанаўна, з чым мы яе шчыра віншуем! Прызначалася, што за грашовае заахвочванне да граматы набыла сабе абноўку – касцюм.

ПАХ ХЛЕБА ТРЫВОЖЫЦЬ НАСЫНіна ТАТАРЫНОВІЧ

– Ведаеце, сёлета давялося з дачкой паехаць на адпачынак у Трускавец. Цудоўна ўсё было, але не магла дачакацца, калі ўжо пара выходзіць на працу. Сумую без яе, – шчыра выказваецца загадчыца вытворчасці і адначасова выконваючая абавязкі начальніка ўчастка кааператыўнай прамысловасці. – Я ж не мясцовая, з Лунінеччыны. Пасля восьмага класа паступіла ў былы Баранавіцкі тэхналагічны тэхнікум. У 1992 годзе пачалася мая працоўная дзейнасць у Петрыкаве, менавіта сюды атрымала размеркаванне. Мне было на той час 18 гадоў. Але я заўсёды была “дарослай”, бо жыццё прымусіла быць такой. Маці Марыя Пятроўна выхоўвала нас, пяцёра дзяцей, сама. Бацька мой загінуў, калі мне 6 гадкоў было, а малодшай сястрычцы – адзін месяц. Дзякуй Богу маці дажыла да паважанага ўзросту: калі ўсё добра будзе, то ў маі 2020 года ёй ужо 80 гадоў споўніцца. На зіму забіраю яе ў Петрыкаў, у нашу з Міланай кватэру.
Мілане маёй 12 гадоў, пяшчотная дзяўчынка, захапляецца музыкай, наведвае школу мастацтваў. Ёй дагаджаю ва ўсім, стараюся парадаваць. Любімая страва міланы – наліснікі са сметанковым маслам і цукрам. Гэта яна любіць. Як і ўсе дзяўчынкі-падлеткі прымярае матуліны туфлі на абцасах, робіць манікюр, макіяж. Усё гэта ёй цікава. Раней цікавілася і маёй працоўнай дзейнасцю, была на вытворчасці.
Калі крыху пра хлебазавод, то скажу, што забяспечваем хлебам і белабулачнымі вырабамі чатыры раёны – наш, Жыткавіцкі, Калінкавіцкі і Мазырскі. Штодзень па 6,5 тон хлебнай прадукцыі дастаўляецца па гандлёвых кропках. Імкнемся зацікавіць кожнага спажыўца: распрацоўваем новыя рэцэптуры. Выпякаем да 15 найменняў хлеба. Гэта і заварны, і з соладам, з вотруб’ем, з семечкамі. Прыйшоўся даспадобы спажыўцу наш хлеб “Барадзінскі”. Белабулачных вырабаў робім да 30 найменняў, да таго кандытарскія – торты, пірожныя.
Я вельмі ўдзячна за творчы падыход і працаздольнасць нашым пекарам-майстрам Святлане Дамасевіч, Але Матрас, Таццяне Карась, Людміле Рудзько. Ніводнае маштабнае мерапрыемства ў раёне не абыходзіцца без нашых караваяў, іншай прадукцыі, у выраб якой укладваецца часцінка душы майстра.
Яшчэ раз віншуем з такой пачэснай узнагародай Ніну Сцяпанаўну і зычым здароўя, невычэрпнай энергіі, вытворчых і асабістых поспехаў, жаночага шчасця!

Інга ГІЛЕНКА.
Фота Арцёма ГУСЕВА.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о