Па прагнозах сіноптыкаў у бягучым годзе пагроза паводкі не выключаецца.

У выніку затаплення населеных пунктаў адбываецца масавае за-бруджванне вады ў калодзежах брудам, бытавым смеццем, пачынаецца актыўная міграцыя грызуноў (носьбітаў інфекцый) з затопленых тэрыторый у дамы і пабудовы, з-за чаго ў значнай меры ўзрастае рызыка заражэння чалавека прыродна-ачаговымі інфекцыямі.

У гэты перыяд жыхарам падтопленых тэрыторый варта звярнуць увагу на ўмовы захоўвання прадуктаў харчавання, не ўжываць у ежу прадукцыю са скончанымі тэрмінамі прыдатнасці. Пры ўжыванні гародніны і садавіны ў сырым выглядзе неабходна старанна прамываць іх вадой і абліваць кіпенем, ваду – абавязкова кіпяціць. Варта выконваць і асабістую гігіену рук. Для пітва таксама рэкамендуем выкарыстоўваць бутыляваную ваду, бо якасць калодзежнай вады значна пагаршаецца ў паводкавы перыяд.

Лабараторныя даследаванні якасці вады можна правесці ў Петрыкаўскім раённым цэнтры гігіены і эпідэміялогіі.
Выкананне элементарных гігіенічных правілаў у паўсядзённым жыцці і пры ўзнікненні надзвычайных сітуацый будзе засцярогай ад шматлікіх захворванняў.

Надзея КУЧАРУК,
памочнік урача гігіеніста.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о