Чалавечыя каранавірусы вядомыя з сярэдзіны мінулага стагоддзя і да нядаўняга часу лічыліся аднымі з самых бяскрыўдных. Але ў гэтым стагоддзі яны раптам “паказалі зубы”. Прычым за апошнія 20 гадоў чалавецтва ўжо тройчы сутыкнулася з новымі відамі каранавірусаў, адзін смяротней за іншы.

У прыродзе існуе мноства каранавірусаў, але толькі сем з іх, уключаючы цяперашні SARS-CoV-2, на дадзены момант вядомыя як “чалавечыя” – гэта значыць здольныя заражаць людзей.
Чатыры з гэтых сямі лічацца бяспечнымі – кожны сезон яны выклікаюць прыкладна 15% выпадкаў прастуд. Пра некаторыя навука ведае з 1950-60-х гадоў, але з таго часу яны грунтоўна не вывучаліся, таму што не было патрэбы.

Але за 20 гадоў новага стагоддзя чалавецтва ўжо тройчы сутыкнулася з новымі відамі каранавірусаў, куды больш небяспечнымі.

Першы з’явіўся ў 2002 годзе і выклікаў усплёск SARS – цяжкага вострага рэспіраторнага сіндрому, празванага “атыповай пнеўманіяй”. Яна распаўсюдзілася з паўднёвага Кітая на амаль 30 краін, усяго заразіліся больш за 8 тысяч чалавек, памерлі 774 – смяротнасць па свеце склала каля 10%.

Роўна праз 10 гадоў, у 2012 го-дзе, яшчэ адзін новы каранавірус прынёс эпідэмію MERS – блізка-ўсходняга рэспіраторнага сіндрому, які ў заходняй прэсе празвалі “вярблюджым грыпам”. Ён закрануў у асноўным арабскія краіны, заражаных было не так шмат, але інфекцыя аказалася смяротней за “атыповую пнеўманію” – памерлі 35% ад захварэлых.

І вось 2020-ы: чарговы каранавірус выклікаў пандэмію COVID-19, якая на месяцы спыніла жыццё на ўсёй планеце. Яшчэ не скончылася першая хваля, а заражаных ужо амаль 17 мільёнаў, памерлых – звыш за 660 тысяч. Каранавірус – гэта вострае інфекцыйнае віруснае захворванне, якое характарызуецца запаленнем дыхальных шляхоў, вострай інтаксікацыяй. Першыя выпадкі захворвання былі звязаны са знаходжаннем на рынку морапрадуктаў у горадзе Ухань, на якім таксама ажыццяўляўся гандаль некаторымі відамі жывёл, птушак і рэптылій, якія, мяркуецца, маглі з’явіцца крыніцай інфекцыі для насельніцтва.

Заражэнне адбываецца паветрана-кропельным і кантактна-бытавым шляхам (пры пападанні віруса на слізістыя абалонкі рота, вачэй і носа). Асноўныя сімптомы – павышэнне тэмпературы цела, кашаль, насмарк, дыхавіца, галаўны боль, агульнае недамаганне. У выпадку праяўлення такіх сімптомаў неадкладна выклікайце “хуткую”.
У сувязі з неспрыяльнай сітуацыяй па інфекцыі COVID-19 у свеце ў Рэспубліцы Беларусь арганізаваны і праводзіцца комплекс санітарна-супрацьэпідэмічных і прафілактычных мерапрыемстваў.

Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь будуе работу на эфектыўным узаемадзеянні з зацікаўленымі міністэрствамі і ведамствамі, Сусветнай арганізацыяй аховы здароўя, калегамі з сумежных краін.
Рэалізуецца план мерапрыемстваў па папярэджванні завозу і распаўсюджвання каранавіруснай інфекцыі сярод насельніцтва Рэспублікі Беларусь. План прадугледжвае дадатковыя мерапрыемствы пры розных варыянтах развіцця эпідэміялагічнай сітуацыі. Ва ўсіх рэгіёнах рэалізуюцца аналагічныя планы мера-прыемстваў. Арганізавана правядзенне поўнага комплексу неабходных санітарна-супрацьэпідэмічных мерапрыемстваў, што дазваляе мінімізаваць рызыку завозу і наступнага распаўсюджвання інфекцыі COVID-19. Ва ўзмоцненым рэжыме праводзяцца дэзынфекцыйныя мерапрыемствы ва ўстановах аховы здароўя. Акцэнтавана ўвага на неабходнасць забеспячэння месцаў агульнага карыстання дазатарамі з антысептычным сродкам для апрацоўкі рук. Праводзіцца маніторынг месцаў збору людзей на прадмет выканання санітарных нормаў.

Праца санітарна-эпідэміялагічнай службы, службы хуткай медыцынскай дапамогі, амбулаторна-паліклінічных і бальнічных арганізацый аховы здароўя ажыццяўляецца ў рэжыме павышанай гатоўнасці. Правядзенне санітарна-супрацьэпідэмічных мерапрыемстваў працягваецца, сітуацыя знаходзіцца на кантролі Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь. Цяпер, адпаведна дадзеным статыстыкі па каранавірусе, у Рэспубліцы Беларусь хваля захворвання пайшла на спад, аднак гэта не падстава расслабляцца. Аналізуючы статыстыку суседніх рэгіёнаў і краін, якія сталі эпіцэнтрамі віруса, можна адзначыць, што пры раннім паслабленні каранцінных мер пачыналася другая хваля каранавіруса.

Такім чынам, адзначым, што не варта легкадумна ставіцца да масачнага рэжыму і грэбаваць сацыяльнай дыстанцыяй.
Да таго ж нагадаем, што ў УАЗ “Петрыкаўская ЦРБ” ёсць магчымасць здаць аналізы на наяўнасць антыцелаў COVID-19.

Вольга Семікопенка,
галоўны ўрач
УАЗ “Петрыкаўская ЦРБ”

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о