У час вайны, са студзеня 1980-га па люты 1989-га гадоў, службу ў Афганістане прайшлі каля 62 тысяч ваенных-пагранічнікаў войскаў КДБ СССР. За 9 гадоў і адзін месяц было праведзена 1113 баявых аперацый і рэйдаў – 340 планавых і 773 прыватных.

Пагранічнікі Афганскай вайныУ ходзе баявых дзеянняў было знішчана 41216 баевікоў і 19355 маджахедаў захоплены ў палон, знішчана больш за 22 тысячы адзінак зброі, 3 тысячы баепрыпасаў, 8 соцень адзінак аўтатранспарту.

Пагранічнікі таксама неслі страты: за гады вайны загінула 518 ваеннаслужачых пагранічных войскаў, паранена было 2540 салдатаў, сяржантаў і афіцэраў. Савецкі бок страціў 180 адзінак аўта- і бронетэхнікі і 28 верталётаў.

За мужнасць у ходзе выканання баявых аперацый 8 пагранічнікаў атрымалі званне Героя Савецкага Саюза, 2 з якіх – пасмяротна. Больш за 2800 прадстаўнікоў ваенных пагранічных войскаў былі ўзнагаро-джаны ордэнамі і медалямі.
У снежні 1983 года, у час Іскатульскай аперацыі па ліквідацыі каравана, колькасцю да 250 баевікоў, было знішчана 67 баевікоў, 92 маджахеды былі захоплены ў палон, а астатнія паўцякалі. За мужнасць і адвагу ў ходзе баявой аперацыі былі ўзнагароджаны: ордэнам Чырвонага Сцягу – сяржант Альчыкаў, ордэнам Чырвонай Зоркі – сяржант Малышаў і капітан Фатыхаў, камандзір баявой групы, а яго намеснік, аўтар гэтых радкоў – медалём “За баявыя заслугі”, яфрэйтар Мурышкін – медалём “За адвагу”, астатнія – медалямі “За выдантасць у ахове дзяржаўнай граніцы СССР”.

Самая крывавая і зацяжная аперацыя, што працягвалася больш за два месяцы, адбылася ў Зардзеўскай цясніне ў 1985 го-дзе. У баях загінулі 25 паграніч-нікаў, у тым ліку і тры ўраджэнцы Гомельшчыны: яфрэйтары Ула-дзімір Вашэцін і Алег Журовіч, радавы Сяргей Тарасенка.
За дзевяць гадоў афганскай вайны ніводны пагранічнік не здаўся ў палон, ні адзін не знік без звестак.

На Петрыкаўшчыне нарадзіліся ці пражываюць воіны-пагранічнікі, якія выконвалі баявыя задачы ў Афганістане: старшына Віктар Зубар, узнагароджаны медалём “За баявыя заслугі”, сяржант Аляксандр Калеснікаў, узнагароджаны медалём “За адвагу”, ураджэнец вёскі Вышалаў Аляксандр Краўчанка, што зараз пражывае ў Харкаве, узнагароджаны медалём “За выдатнасць у ахове дзяржаўнай граніцы СССР”, лейтэнент міліцыі ў запасе Вячаслаў Цімашышын, прапаршчык Руслан Ланька, сяржант Аляксандр Каляга і іншыя.

У ходзе баявых аперацый пагранічнікі праявілі мужнасць і адвагу, годна выканалі свой інтэрнацыянальны і воінскі абавязак. І зараз яны, як кажуць, у баявым страі.
Карыстаючыся выпадкам, хацелася б выказаць словы удзячнасці за выхаванне падрастаючага пакалення калектыву гарадской гімназіі.

Мікалай ЖУКОЎСКІ,
ветэран-пагранічнік,
кіраўнік райарганізацыі
ГА “БСВВА”.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о