Беларус па паходжанні, Irap Шклярэўскі ўвесь час пicaў толькі па-руску. Хаця сваю першую i другую кнігі – “Я иду!” i “Лодка” – выдаў у Мінску.
3 1965 года жыве ў Маскве.

Паэтычная творчасць Iгapa Шклярэўскага была адзначана Дзяржаўнай прэміяй СССР, на сродкі якой i быў пасаджаны малады лес на беразе Прыпяці за вёскай Макарычы. Паэт стаў таксама лаўрэатам Дзяржаўнай Пушкінскай i Царскасель-скай прэмій.

Вершы паэта заварожваюць самой манерай пісьма, уражваюць cвaiм духам беларускасці. Літаральна за кожным радком бачыш постаць творцы, які вырас на Магілёўшчыне, у Бялынічах, напоўніцу надыхаўся ў сваім жыцці падыхам вятроў у ваколіцах Баркалабава, старажытных Турава i Полацка, пахам лясоў i кветак Пасожжа i Палесся, водарам балот, азёраў i рэк ва ўcix кутках беларускай зямлі.

Паэзія яго рэчыўная, адчувальная на зрок i слых, амаль побытавая ў cвaix паэтычных рэаліях. Гэта кранае i запамінаецца, яго вершы абавязкова хочацца перачытаць яшчэ раз, каб пераканацца, што яны ёсць, напісаныя нашым сучаснікам, які зусім нядаўна стаяў амаль побач, але на ўсё гэта глядзеў крыху інакш – праз прызму зроку Мастака, Творцы, Чараўніка Слова…

Асобна хочацца спыніць увагу чытачоў на інтэрв’ю Iгapa Шклярэў-скага з рэдактарам яго кнігі “Каралі сушаных грыбоў” Mixacём Скоблам “Залатая блешня i кapaлi сушаных грыбоў”, змешчанага ў канцы зборніка. У iм асветлены пытанні, у адказах на якія можна знайсці погляд на асобу суразмоўцы, які паглыбляе веды чытачоў пра малавядомыя факты біяграфіі i сэнс яго творчых пошукаў. Так, на пытанне “… стала Масква родным домам, ці яна для Вас як часовы прытулак?”, паэт адказаў так: “Хоць я пражыў ужо амаль паўстагоддзя… Але колькі я пражыў там насамрэч, я не ведаю, таму што ў свaix мроях я пражыў свае самыя шчаслівыя хвіліны на берагах Дняпра i Сожа. I для таго, каб заснуць шчаслівым, мне трэба тыя берагі ўбачыць. І я ix бачу. Таму я не ведаю, колькі часу i дзе я знаходжуся. Разумееце, маё месцазнаходжанне не супадае з геаграфіяй майго ўяўлення. Я не ведаю, колькі гадоў я жыву ў Маскве. Прапісаны я там, але насамрэч я прапісаны ў Баркалабаве, я прапісаны на Сажы. Там я шчаслівы, а я хачу быць там, дзе я шчаслівы…”

Упэўнены, што чытачоў “раёнкі” зацікавіць адказ на такое пытанне: “Вы сваю Дзяржаўную прэмію СССР не паклалі ў кішэнь, a aддалі на пасадку дрэў. Вы цікавіцеся лёсам свайго лесу?”

На яго паэт даў такі адказ: “Былі пасаджаныя два лясы – на Прыпяці i на ўкраінскай Дзісне, каля Чарнігава. Я выбраў чыстае месца на Прыпяці, кіламетраў 5-7 ад Петрыкава. Там, на голым беразе, мала лесу, i там, як сказаў адзін ляснік, “у хаатычным парадку” (выдатны выраз!) пасадзілі лес – 9 гектараў. Гэта былі гатовыя купленыя са-джанцы. Цяпер лес вырас, ён цудоўны, жывы, вясёлы, там вавёркі, зайцы – усё ёсць, i яго палюбілі жыхары Петрыкава, цяпер гэта ixні парк”.

Вельмі цяжка перажыў трагедыю на Чарнобыльскай АЭС, ад якой пацярпела i частка рэгіёнаў роднай Магілёўшчыны Iгapa Шклярэўскага. Таму Mixacь Скобла не мог не задаць такога пытання: ”…У свой час Вы стварылі спецыяльны фонд, дзе збіраліся грошы пацярпелым ад Чарнобыльскай катастрофы. Наколькі сур’ёзныя Вам удалося сабраць сродкі і ці ўдалося патраціць ix так, як Вам хацелася?”
Усхваляваны, Ігар Іванавіч даў такое тлумачэнне: “У 1989 годзе я проста абвясціў рахунак у cвaix публікацыях “Дзецi ў зоне радыяцыі”, “Чарнобыльскі анёл”, “Адвакат чарнобыльскіх жабаў”, “Яблык з Чарнобыля”. Яны выходзілі велізарнымі накладамі. Дастаткова прыгадаць, што тады “Литературная газета” выходзіла накладам 4,5 мільёна асобнікаў. Да таго ж мае творы перакладаліся на еўрапейскія мовы, у Аўстрыі цэлы чарнобыльскі рух узнік пасля тых публікацый. Там жа, у Аўстрыі, да гэтай пары 26 красавіка паэма “Чарнобыльскі анёл” у храмах выконваецца пад музыку Моцарта i Бетховена.

Водгук быу надзвычайны, ён перавысіў усе мае чаканні. I праз год на абвешчаны мной рахунак прыйшло 26 мільёнаў рублёў! Па сённяшніх мерках – гэта больш за 25 мільёнаў долараў! Грошы вялізныя. Я давяраў людзям, з якімі супрацоўнічаў. Адзінае, што я сказаў: трэба, каб гэтыя грошы прыйшлі да людзей, каб яны маглі пабудаваць сабе хаты. I ўмова мая была выканана. Я сам ездзіў i выбіраў прыгожыя месцы, дзе потым будаваліся дамы для перасяленцаў. Вялікай сваёй заслугі я тут не бачу. Я проста званіў у звон, вось i ўсё”.

Па матывах творчасці паэта дакументальны фільм “Вочы вады” зняў родны брат Iгapa Шклярэўскага Алег, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Белapyci, узнагароджаны “Бронзавым віцязем” за свае фільмы.

Алесь ЛІСІЦКІ.
Фота Арцёма ГУСЕВА.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о