11 чэрвеня прыём грамадзян у Петрыкаве праводзіў намеснік старшыні Гомельскага аблвыканкама Уладзімір Гарбачоў. Да Уладзіміра Уладзіміравіча запісаліся заяўнікі па двух пытаннях.

ПАДЫСЦІ ДА ПЫТАННЯ ІНАКШ І ЗНАЙСЦІ ВЫРАШЭННЕ
З просьбай дапамагчы вырашыць пытанне па правядзенні цэнтральнай каналізацыі да жылых дамоў №№ 7 і 12 па вуліцы Бумажкова завіталі Ніна Сярапіна і Марыя Купрэй. Пытанне гэта вырашальнае і заяўніцы атрымалі адказ на месцы.
Юрый Танюшкін завітаў на прыём з пытаннем газіфікацыі шматкватэрнага жылога дома па вуліцы Першамайскай, 79. Кватэры ў гэтым доме прыватызаваныя, дом знаходзіцца на балансе камунальнай службы. Юрый Міхайлавіч паведаміў, што газ жыльцы жадаюць мець для прыгатавання ежы і карыстання гарачай вадой.
Курыруючы пытанні будаўніцтва, Уладзімір Гарбачоў добра ведае ўсе тонкасці занадаўчых і нарматыўна-прававых актаў у гэтай галіне. Юрыю Танюшкіну было паведамлена, што ўсе гэтыя работы давядзецца жыльцам праводзіць за ўласны кошт. Адзіным варыянтам Уладзімір Уладзіміравіч назваў зварот у Савет Міністраў, каб там перагледзелі пытанне ў выдаткаванні дзяржаўных крэдытаў (у разліку 30/70%) для жыхароў такіх двухпавярховых шматкватэрных дамоў. З хадайніцтвам гатовы выступіць аблвыканкам. Пісьмовы адказ заяўніку па гэтым пытанні будзе дасланы па месцы жыхарства.

І. АЛЯКСАНДРАВА.
Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о