Чаму асабістая ініцыятыва – найлепшая нагода для збліжэння з людзьмі, якім павінен быць народны выбраннік, разважаем разам з дэпутатам Мясцовых Саветаў па горадзе Петрыкаве Аленай Пастуховай.

Падтрымаць ініцыятыву выбаршчыка– Алена Іванаўна, вы з’яўляецеся дэпутатам трэцяга склікання. Ці змяніліся Вашы прыярытэты за гады працы?
– Мой асноўны прыярытэт у рабоце дэпутата звязаны з маёй прафесійнай дзейнасцю. З’яўляючыся загадчыкам аддзела землеўпарадкавання, у першую чаргу звяртаю ўвагу на навядзенне парадку на зямлі, і не толькі ў сваёй акрузе, а наогул у горадзе. На кантролі – чысціня каля прыся-дзібных участкаў, тэрыторый прад-прыемстваў, гаражных кааператываў, вуліц.

– Як вы наладзілі ўзаемасувязь з выбаршчыкамі?
– Знахожуся ў пастаянным кантакце з людзьмі. Летась да мяне звярнуліся жыхары акругі з прапановай высадкі дрэў у раёне ваеннага гарадка. Наведала аддзел архітэктуры з прапановай. Занялася неабходнай падрыхтоўкай. У выніку намі было высаджана сорак дрэў, якія сёння радуюць мясцовых жыхароў .
Сёлета да мяне звярнуліся жыхары з заклапочаннасцю, што ад спёкі сохнуць дрэвы. Растлумачыла, што райжылкамгаз не ў стане арганізаваць паліў усіх насаджэнняў у горадзе. Пытанне вырашылі сваімі сіламі. Ну і канечне, асабісты прыклад ва ўсім – гарант поспеху.

– Якім чынам выбаршчык можа звярнуцца да Вас і данесці існуючую праблему?
– Я прымаю пытанні і прапановы ў час “гарачых тэлефонных ліній”, правядзенне якіх публікуецца напярэдадні на старонках нашай раённай газеты. Жыхары раёна тэлефануюць у асноўным, каб атрымаць неабходную ім інфармацыю. А каб вырашыць больш важныя пытанні, петрыкаўчане прыходзяць на прыём асабіста, часта ідуць на кантакт, сустракаючы на вуліцы, у краме, каля дома. Я жыву ў сваёй акрузе, мяне ўсе ведаюць, як дэпутата. І звязацца са мной не выклікае цяжкасці.

– Былі пытанні, якія патрэбна было вырашаць дынамічна?
– З апошніх выпадкаў – навя-дзенне парадку каля гаражнага масіву. У сацыяльныя сеткі “вы-кінулі” фотаздымак, дзе каля гаражоў знаходзяцца пакеты з бытавымі і харчовымі рэшткамі. Звярнулася ў райжылкамгас. Парадак быў наведзены.

– Які дыяпазон пытанняў выбаршчыкаў?
– Вядома, людзей хвалююць не толькі падворкі і добраўпарадкаванне, чалавек жыве ў соцыуме, няма выключна асабістых, або выключна грамадскіх пытанняў. Усе мы карыстаемся рознымі выгодамі, ходзім па дарогах, нашы дзеці наведваюць дзіцячыя садкі, школы, нам патрэбна медыцына, крамы,транспарт, работа, спорт, культура. Накірункаў, дзе могуць узнікнуць пытанні да дэпутата шмат. Бываюць звароты, якія ў стане вырашыць самастойна, сустракаюцца пытанні, якія магчыма вырашыць толькі ва ўзаемадзеянні з дзяржаўнымі і грамадскімі арганізацыямі.

– Многія справы можна пераадолець, калі ёсць паразуменне паміж дэпутатам і выбаршчыкам?
– Так. Невыпадкова 2021 год у Рэспубліцы Беларусь аб’яўлены Годам народнага адзінства. Мы адзіныя сваёй гісторыяй, традыцыямі, культурай і агульным духам павагі і роўнасці. Хачу адзначыць, што нашы землякі ў многім адзіныя ў падтрымцы добрых ініцыятыў, годных прапаноў і я, як дэпутат, стаю плячо да пляча з імі. Прыкладам нашага адзінства з’яўляюцца рэалізаванныя мясцовыя ініцыятывы.

– Якім павінен быць дэпутат, каб мець павагу і давер?
– У першую чаргу, важныя яго грамадская пазіцыя, гатоўнасць адстойваць інтарэсы сваіх выбаршчыкаў. Гэта павінен быць чалавек актыўны і пазітыўны, які жыве і працуе ў гэтай мясцовасці, тут вучацца яго дзеці. Таксама ён павінен быць знаёмым жыхарам сваёй акругі, ведаць іх праблемы, не баяцца да іх падступіцца і імкнуцца вырашыць, у першую чаргу, сваімі сіламі.
Зразумела, хочацца зрабіць больш. Я ўпэўнена, што наказы нашых выбаршчыкаў будуць увасабляцца ў жыццё.

Святлана СОБАЛЕВА.
Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о