І адпачынак, і карысныя справы сумясцілі дзяўчаты Дзяржаўнай установы адукацыі «Курыціцкая сярэдняя школа».

У ліпені на базе школы прайшоў палатачны лагер з кругласутачным прыбываннем «Юны краязнаўца».

За 9 дзён пражывання ў лагеры 10 дзяўчынак змаглі адпачыць і зарадзіцца пазітывам і энергіяй. Сёлета ў лагеры рэалізаваўся праект «Падарожжа па старой карце», пра гісторыю сваёй малой Радзімы.

Займальнымі і пазнавальнымі былі экскурсіі і пешыя паходы.

Дзеці ездзілі на экскурсію ў горад Петрыкаў, дзе пабывалі ў краязнаўчым музеі і пазнаёміліся з калекцыяй марскіх ракавінак, якія 17 гадоў збірала калекцыянер-аматар з г. Гомеля Лідзія Малахава. Убачылі новыя краявіды і аблічча нашага горада Петрыкава.

Таксама была арганізавана экскурсія ў горад Жлобін, дзе дзяўчаты пабывалі на шматфункцыянальным спартыўным комплексе, у якім аказваецца больш 65 фізкультурна — аздараўленчых паслуг. Наведалі Аквапарк на базе цэнтра алімпійскага рэзерву.

“Падарожжа па старой карце”

Не меней цікавай і запамінальнай была паездка ў горад Гомель. Дзяўчынкі пабывалі ў адным з найпрыгожых пейзажных паркаў — палацава-паркавым комплексе, які з’яўляецца адной з галоўных славутасцяў і сапраўднай жамчужынай беларускай зямлі. У цэнтры горада, у цяністым парку, нас сустрэла самая сапраўдная чароўная краіна – парк атракцыёнаў. Там дзеці правялі незабыўны час.

Весяла і пазнавальна правялі час ў горадзе Мазыры. Пабывалі ў музеі пад адчыненым небам «Замкавая Гара». Усіх уразіў маштабны драўляны комплекс, прыгожы выгляд на гарадскую плошчу і раку.

Дзяўчынкам, без сумнення, запомніліся пешыя паходы ў вёскі Востраў, Людвіноў і Забалацце. Гутарачы па шляху з мясцовымі старажыламі і пераадолеўшы пешшу адлегласць у 18 км, на вячэрнім агеньчыку дзеці змаглі адкрыта падзяліцца сваімі ўражаннямі.

У час лагера дзеці набылі навыкі пражывання ў палатках, праявілі цікавасць да турызму, закалілі волю і характар. А самае галоўнае, дзеці з упэўненасцю кажуць: «Свет цяперашні цікавей віртуальнага света!».

Святлана Кулеш,

намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о