Чарговыя выставы прапануе гараджанам і гасцям горада  Петрыкаўскі гісторыка-краязнаўчы музей. Днямі тут адкрылася экспазіцыя “Экзатычныя насякомыя і не толькі…”. дзе наведвальнікі могуць пазнаёміцца з прадстаўнікамі экватарыяльнай і трапічнай фаўны.

У экспазіцыі прадстаўлены разнастайныя віды тараканаў, такіх як блаберус, ці таракан “мёртвая галава”, што атрымаў такую назву з-за белых плям на спіне, якія нагадваюць чэрап. Гіганцкія лясныя, ці “тараканы-архімандрыты”, што  жывуць на галінах дрэў у Панаме і Коста-Рыцы і дасягаюць 10 сантыметраў у даўжыню, і тараканы з вострава Мадагаскар, што паддаюцца дрэсіроўцы і часцяком выкарыстоўваюцца ў тараканавых бягах. На выставе прадстаўлены і некаторыя павукі-птушкаеды. Так павук Нанду Храматус уваходзіць у дзясятку найбуйнейшых відаў.

Акрамя гэтага экспазіцыя прапануе пазнаёміцца з сараканожкай, плямістай яшчаркай – усмешлівым гіконам, што мяняе насычанасць свайго колеру, і з чарапахай. Дзвюх апошніх істот, дарэчы, можна кранаць рукамі.

Акрамя экзатычных прадстаўнікоў фауны, наведвальнікі музея могуць  пабачыць выставу, прысвечаную 100-годдзю камсамола. Больш сталыя наведвальнікі маюць магчымасць узгадаць часы сваёй маладосці, а вось маладыя аматары краязнаўства, пэўна, адкрыюць для сябе сапраўдную веху гісторыі савецкай моладзі, пазнаёмяцца з ідэаламі, побытам і захапленнямі сваіх дзядуль і бабуль.

Арцём ГУСЕЎ, фота аўтара.

 

Пабачыць новае,  узгадаць былое. Петрыкаўскі музей запрашае на выставы

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о