Пра мор рыбы, што адбыўся ў апошні час, не чуў, пэўна, толькі абыякавы. Гаруюць не толькі рыбакі, у дзясятку кроках ад вады на затоцы Бычок літаральна няма чым дыхаць. Зразумела – адпаведны пах пакідаюць рэшткі гніючай рыбы, а гэта адлюстроўваецца на чысціні вады.

Па законах прыродыЗа каментарам мы звярнуліся да кіраўніка Петрыкаўскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету Віктара Галені, які паведаміў, што мор рыбы на затоне, хутчэй за ўсё адбыўся з-за павышэння ўзроўню вады. Падтопленная поймавую расліннасць пачала гніць. Гэты працэс спажывае з вады багата кіслароду, таму рыба і пачала задыхацца. Для праверкі дадзенай версіі былі атабраны і адпраўлены ў жыткавіцкую лабараторыю пробы вады. Па выніках даследвання можна будзе канчаткова зрабіць выснову і ўдакладніць, ці няма ў склаўшайся сітуацыі віны чалавека, бо забруджванне шкоднымі рэчывамі таксама магло ўздзейнічаць на сітуацыю ў экасістэме.

Па законах прыродыНа дадзены момант рэшткі гніючай рыбы прыбраныя з вадаёма, вывезены і знішчаны. Падлічана шкода, якая склала 1851 базавую велічыню, што на сёнешні дзень эквівалентна 47,2 тысячам рублёў. Загінула 1707 асобін рыбы, з іх больш за ўсё пацярпеў ёрш – 1356 асобін. З каштоўных парод рыбы непашчасціла судаку і жэраху – загінула 53 і 22 асобіны адпаведна. Сітуацыя ўскладняецца яшчэ і тым, што сярод загінуўшай рыбы багата асобін-вытворцаў, якія выконваюць аднаўляльную функцыю папуляцыі.

Па законах прыроды
Разам з гэтым, спецыялісты запэўніваюць: падобныя здарэнні час ад часу адбываюцца ў прыродзе. Сітуацыя безумоўна непрыемная, але ніякай панікі выклікаць не павінна. Папуляцыя рыбы праз некалькі год будзе адноўлена. Некаторыя назіранні паказваюць, што колькасць рыбы, пасля такіх катаклізмаў нават павялічваецца, але на гэта патрэбен час і адпаведныя ўмовы.
Арцём ГУСЕЎ,
фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о