Пры непасрэдным удзеле раённай арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа на мінулым тыдні прайшоў шэраг сустрэч, прымеркаваных да Адзінага дня бяспекі.

Паўтарэнне – ключ да выратавання

Прадстаўнікі РАНС, ДАІ, РЭС, ТВВод наведалі для правядзення гутарак гарадскую школу-інтэрнат, сярэднюю школу №1 і аддзяленне дзённага знаходжання інвалідаў і людзей пажылога ўзросту тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.

Для кожнай катэгорыі слухачоў была падрыхтавана і даведзена слушная і карысная інфармацыя з наглядным яе адлюстраваннем. Фільм “Энцыклапедыя бяспекі” праверыў веды ўдзельнікаў сустрэч у дзеяннях пры надзвычайных сітуацыях. Лістоўкі і буклеты, прынесеныя потым дадому, нагадаюць і іншым людзям пра правілы паводзін з абагравальнымі прыборамі, электраабсталяваннем, пра паводзіны на вадзе і ў час паводкі, пра бяспеку на дарогах.
Паўтарэнне – маці навучання. Хаця ўсе гэтыя правілы неаднойчы чутыя кожным з нас, здараецца, што ў экстрэмальнай сітуацыі чалавек губляецца і гэтым ставіць пад пагрозу сваё жыццё і жыцці іншых. Рэгулярна праводзімыя дні бяспекі дапамагаюць больш дакладна валодаць навыкамі бяспечных паводзін.

Алена БРУЦКАЯ, фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о