Ушанаванне з нагоды Дня памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў прайшло на гэтым тыдні ў вялікай зале райвыканкама.

Па-ранейшаму ў страі
Ветэран баявых дзеянняў у Афганістане Андрэй Васілец з узнагародай

Падзяка Петрыкаўскага раённага выканаўчага камітэта за актыўны ўдзел у грамадскай рабоце, значны асабісты ўклад у ваенна-патрыятычнае і маральнае выхаванне моладзі аб’яўлена Андрэю Васільцу, Генадзію Дземідзенку, Міхаілу Дубінічу, Юрыю Калмачэўскаму і Сяргею Рудзько.
Старшыня райвыканкама Аляксандр Наўныка ўручыў лісты падзякі ветэранам баявых дзеянняў у рэспубліцы Афганістан, падзякаваў за актыўную грамадскую пазіцыю і ўдзел у выхаванні падрастаючага пакалення.

Галіна КАЗАК. Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о