Лінейка, прысвечаная Дню ведаў, – гэта месца сустрэчы не толькі вучняў адукацыйных школ. Рады вітаць сваіх сяброў і ўстановы пазашкольнай адукацыі. Петрыкаўская дзіцячая школа мастацтваў сабрала 1 верасня навучэнцаў і іх бацькоў у зале раённага Дома культуры.

Адкрыла своеасаблівую лінейку дырэктар школы Святлана Шамолава, якая пажадала дзецям сумленна вучыцца і шмат увагі надаваць творчасці. Сёння ў кожнага ёсць магчымасць рэалізаваць сябе ў музыцы. У дзяцей – тым больш!

Дарэчы, філіялы Петрыкаўскай школы мастацтваў адкрыты ў  Капцэвічах, Ляскавічах, Галубіцы, Пцічы, Мышанцы. Для тых, хто перайшоў дзіцячы ўзрост, адкрыта студыя па напрамках музыкі і жывапісу.

На лінейцы лепшыя вучні былі адзначаны граматамі. Невялікі канцэрт, падрыхтаваны  майстрамі і іх вучнямі, лішні раз нагадаў: добра авалодаць інструментам можна, толькі трэба прыкласці шмат намаганняў. Без цярпення і псіхалагічнай вытрымкі будзе складана.

Улічваючы, што зала была поўнасцю запоўнена бацькамі з дзецьмі, упэўнена: для школы мастацтваў не будзе актуальным  недахоп вучняў. Асабіста я ўжо другі год буду наведваць музычную студыю. А нядаўна  запісалася ў клас жывапісу. Хто са мной?

IMG_7728 IMG_7405 IMG_7413 IMG_7447 IMG_7452 IMG_7559 IMG_7721

Наталля ЧАРНЯЎСКАЯ.

Фота Арцёма ГУСЕВА.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о