Паважаныя ўдзельнікі дарожнага руху, з 6 па 15 верасня на тэрыторыі вобласці праводзіцца мерапрыемства, накіраванае на прафілактыку п’янства пры кіраванні аўтатранспартам пад назвай “П’янаму не месца за рулём!”.

Штогод колькасць кіроўцаў і транспартных сродкаў павялічваецца, а транспартная абстаноўка ўскладняецца. Гэта патрабуе ад вадзіцеляў максімальнай увагі.
Разам з тым, знаходзяцца і такія пасажыры, што прапаноўваюць кіроўцу ўжыць алкагольныя напоі падчас адпачынку на прыродзе, ці ў прыдарожным кафэ. У гэтым выпадку на вашых вачах адбываецца злачынства, якое варта спыніць і забараніць падобныя дзеянні.
З 2013 года адказнасць за вызначанае злачынства ўзмацнілася: памер штрафа зараз складае ад 50 да 100 базавых велічынь. Такім жа штрафам караецца ўжыванне алкаголя да неабходнай праверкі, у тым ліку пасля здзяйснення ДТЗ. Тэрмін пазбаўлення пасведчання кіроўцы павялічыўся да трох гадоў.
Калі правапарушэнне здзейснена паўторна на працягу года пасля накладання адміністрацыйнага спагнання, то акрамя ўзбуджэння крымінальнай справы згодна з часткай 1, артыкула 317 Крымінальнага Кодэкса, канфіскуецца і транспартны сродак, незалежна ад правоў уласнасці (за выключэннем транспартных сродкаў, што выбылі з законнага звароту ўласніка (карыстальніка), апрача яго волі ці ў выніку супрацьпраўных дзеянняў іншых асоб, згодна з часткай 6 артыкула 61 Крымінальнага Кодэкса.
Антон КОЛЬ,
старшы інспектар ДАІ.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о