Зрабіць маленькія, але важныя мары дзяцей пад Новы год рэальнасцю магчыма. Штогод раённая арганізацыя Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа рэалізуе навагоднюю дабрачынную кампанію “Ёлка жаданняў” для дзяцей-інвалідаў у рамках рэспубліканскай акцыі “Нашы дзеці”

Пісьмы дайшлі да адрасатаНапярэдадні Новага года па прапанове старшыні РА ЧК Людмілы Петуховай выхаванцы Цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі самі ці з дапамогай бацькоў пісалі пісьмы Дзеду Марозу. Затым лісты перадалі ў Чырвоны Крыж. Да правя-дзення акцыі Людміла Петухова далучыла арганізацыі раёна, прадпрымальнікаў і валанцёраў. Усяго было сабрана 18 падарункаў – менавіта тое, што пісалі ў лістах дзеці, ды яшчэ салодкія пачастункі.

– Прыемна адзначыць, што штогод мы знаходзім падтрымку ў жыхароў горада, – зазначыла Людміла Петухова. – Нашы партнёры-спонсары з задавальненнем выконваюць пажаданні дзяцей. Прыемна адчуваць сябе часткай навагодняй казкі для тых, хто шчыра ў яе верыць. Мы ўдзячны ўсім і спадзяёмся на працяглае супрацоўніцтва.

Напярэдадні Новага года падарункі былі перададзены ў Цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання, дзе іх атрымалі ў час навагодняга свята выхаванцы.
Дырэктар Цэнтра Наталля Мяшкова і калектыў педагогаў шчыра дзякуюць Чырвонаму Крыжу за такую ініцыятыву, за шматгадовае плённае супрацоўніцтва і раздзяленне агульных інтарэсаў па выхаванні і навучанні дзяцей з асаблівасцямі. А таксама ўдзячны тым, хто ведае цану радасці і ўсмешкі такіх дзяцей.
Алена БРУЦКАЯ.
Фота аўтара.

 

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о