Навучыць дзіця быць асцярожным, не рызыкаваць сваім здароўем і жыццём, не дапускаць небяспечных для сябе сітуацый – гэта задача, абавязак і адказнасць дарослага чалавека.
Бацькі не задумваюцца, што, пакідаючы дзяцей без нагляду нават на непрацяглы час, рызыкуюць іх жыццямі. А самі дзеці не заўсёды правільна ацэньваюць узровень небяспекі сваіх забаў.

Дзеючым заканадаўствам прадугледжана адказнасць для тых, хто пакінуў без дапамогі дзіця, якое апынулася ў сітуацыі, што прадстаўляе небяспеку для яго здароўя ці жыцця, якое не мае магчымасць самастойна справіцца з сітуацыяй у сілу розных прычын, у тым ліку і ўзросту.
У большасці сваёй няшчасныя выпадкі з дзецьмі – гэта звычайная чалавечая бестурботнасць. Шкада, што вучыцца нам даводзіцца на сваіх памылках. Разуменне і ўсведамленне глыбіні трагедыі прыходзіць да бацькоў толькі пасля таго, калі ўжо нічога нельга паправіць.
Сацыяльна-педагагічны цэнтр раёна ў пазбяганне трагічных выпадкаў гібелі дзяцей, звяртаецца з заклікам быць вельмі ўважлівымі і адказнымі за жыццё уласных і іншых дзяцей, бо чужых дзяцей не бывае.
Паважаныя бацькі! Памятаеце, што адна з самых галоўных вашых задач – стварыць для свайго дзіцяці бяспечнае асяроддзе, у якім яно зможа гарманічна развівацца.

Алена МАКАРЭВІЧ,
намеснік дырэктара СПЦ.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о