Клопат пра пажылых людзей – задача, з якой справіцца аднаму складана. Менавіта таму работнікі РАНС і члены беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі выратавальнікаў-пажарных аб’ядналіся для аказання дапамогі пенсіянерам.

У рамках першага этапу рэспубліканскай акцыі “Моладзь за бяспеку” выратавальнікі і юныя памочнікі наведваюць грамадзян, якія маюць патрэбу ў павышанай увазе. Так, у першы дзень акцыі завіталі да Алены Моўка. З гаспадыняй правялі прафілактычную гутарку, пацікавіліся жыццёвымі справамі, бо гэта для грамадзян пажылога ўзросту вельмі важна.

Пілавалі дровы, гаварылі пра бяспекуПасля ўсе дружна прыняліся за працу. Выратавальнікі распілавалі дровы, ачысцілі прыдамавую тэрыторыю ад непатрэбнай расліннасці, а юныя памочнікі перанеслі з вуліцы ў дапаможнае памяшканне сухія дошкі, якія гаспадыня будзе выкарыстоўваць для ацяплення свайго жылля. Да таго, выратавальнікі праверылі стан пячнога ацяплення і спраўнасць аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў.
Па заканчэнні работ Алена Лявонцьеўна ад усёй душы падзякавала за аказаную дапамогу і пажадала ўсім моцнага здароўя і поспехаў ва ўсіх пачынаннях.

Яўгеній ЮЧКО.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о