Знаёмцеся, гэта Арцём Фёдараў, вучань 8 класа СШ № 1 горада Петрыкава. У пятніцу, на Дзень Канстытуцыі ён сярод іншых рабят і дзяўчат атрымаў самы галоўны дакумент – пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь. У памяць пра ўрачыстасць больш двух дзясяткаў вучняў атрымалі кнігі “Я – грамадзянін Рэспублікі Беларусь”, кветкі і сувеніры ад намесніка старшыні райвыканкама Дзяніса Хулупа і начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Святланы Сенька.

Нясіце грамадзянства з гонарам
З урачыстай прамовай перад дзецьмі выступіў старшыня раённай ветэранскай арганізацыі Міхаіл Сойма. Ён нагадаў, што менавіта ім, юным грамадзянам, будаваць нашу будучыню, і даў моладзі параду – зазірнуць на другую старонку запаветнага дакумента, дзе на трох мовах напісана: уладальнік гэтага пашпарта знаходзіцца пад абаронай Рэспублікі Беларусь. “Дзе б вы не былі, памятайце пра нашу Бацькаўшчыну, з гонарам нясіце праз жыццё грамадзянства Беларусі!”.
На працягу ўрачыстасці школьнікі атрымалі творчыя падарункі ад мясцовых артыстаў, а з адказным словам падзякі выступіла вучаніца гімназіі Арына Казловіч.
Віншуем хлопцаў і дзяўчат з Днём Канстытуцыі і атрыманнем галоўнага дакумента грамадзяніна краіны!

Нясіце грамадзянства з гонарам Нясіце грамадзянства з гонарам Нясіце грамадзянства з гонарам Нясіце грамадзянства з гонарам

Арцём ГУСЕЎ, фота аўтара

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о