Няхай старасць будзе залатой!

1 кастрычніка ў рамках Дня пажылых людзей у Брынёўскім садзе-школе прайшла валанцёрская акцыя «Падзяліся цеплынёй сваёй». Валанцёрскі атрад «Адкрытае сэрца» сумесна з членамі БРСМ павіншавалі ветэранаў працы са святам і прапанавалі сваю дапамогу.
Дзень пажылога чалавека — гэта дзень бясконца дарагіх нам людзей — нашых мам і тат, бабуль і дзядуль. Гэта дзень чалавечай мудрасці, шчодрасці, якасцяў, якімі надзелены людзі, што маюць за плячыма вялікі жыццёвы вопыт, прайшлі войны і перажылі эканамічныя нягоды.
У нашых сілах зрабіць жыццё гэтых людзей лепшым, напоўніць яго цеплынёй і святлом. Гэта вельмі важна: не пакінуць састарэлых адных са сваімі праблемамі, аказаць ім рэальную дапамогу, падтрымаць добрым словам.

Наталля АЎРАМЕЦ, педагог сацыяльны сада-школы.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о