У рамках Года гістарычнай памяці ў Дзень пажылых людзей ГА “Ветэраны фізічнай культуры і спорту Петрыкаўскага раёна” сумесна з сектарам па фізічнай культуры і спорту на базе спартыўнай залы ДЮСШ правялі турнір па шахматах.

Сем яго ўдзельнікаў шляхам жэраб’ёўкі былі разбіты на дзве падгрупы, гульні ў якіх праходзілі па кругавой сістэме. Пасля ўпартых паядынкаў вызначыліся ўдзельнікі, якія занялі першыя і другія месцы ў сваіх падгрупах. Іх пераможцы спаборнічалі за першае месца, а “другія месцы” выяўлялі паміж сабой трэцяга прызёра.

Інтэлектуальныя спаборніцтвы

У барацьбе за трэці прызавы радок змагаліся Сяргей Шпак і Вячаслаў Кліншпарт. У выніку напружанай барацьбы перамогу атрымаў Сяргей Шпак. Больш напружана праходзіла барацьба за чэмпіёнскі тытул турніру паміж Уладзімірам Літашам і Мікалаем Мазуркевічам.

У дэбюце фінальнай партыі перавага была на баку Уладзіміра Літаша, але ў вырашальны момант Мікалай Мазуркевіч пераламіў ход падзей і паставіў прыгожы мат саперніку.

Ва ўрачыстай абстаноўцы пераможцу і прызёрам уручылі каштоўныя прызы ад грамадскай арганізацыі “Ветэраны фізічнай культуры і спорту” і дыпломы ад сектара фізічнай культуры і спорту адпаведных ступеней. Па словах удзельнікаў, спаборніцтвы адбыліся вельмі цікавымі!

Аляксей КАЮКАЛА.

Фота Наталлі ПЕТРУШЭНКА.

 

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о