За мінулы год у арганізацыях нашага раёна зарэгістраваны 2 няшчасныя выпадкі, якія сталі прычынай цяжкіх вытворчых траўмаў і адзін выпадак са смяротным зыходам. Годам раней вытворчых траўмаў было 6.

У студзені летась загінуў абруб-шчык сукоў ЭЛПГ “Ляскавічы”. Разам з вальшчыкам леса мужчына выконваў працы па лесасечных работах. Абрубшчык трапіў пад падпіленае дрэва і атрымаў смяротную траўму. Прычынай няшчасця стала валка дрэва вальшчыкам пры знаходжанні ў небяспечнай зоне чалавека і парушэнне існтрукцый па ахове працы самім абрубшчыкам.

Траўміраванне вадзіцеля аўтамабіля адбылося ў УП “Палессе-аграінвест” ў ліпені. У час пагрузкі зерня, вадзіцель разраўноўваў груз у кузаве свайго МАЗа, страціў раўнавагу і ўпаў на асфальтаваную пляцоўку зернесклада. Атрымаў пашкоджанні пляча і таза. Фактычна, вадзіцель атрымаў траўмы ў час выканання работ, якія не з’яўляюцца яго прамымі абавязкамі, чым парушыў патрабаванні інструкцыі па ахове працы.

У лістападзе трактарыст-машыніст ААТ “Агра-Пціч” быў траўмі-раваны, калі пры працуючых рухавіку трактара і вале адбору магутнасці ў кормараздатчыку пачаў ачышчаць счэпнае прыстасаванне ад сенажу. Карданным валам захапіла адзенне і правую руку механізатара. Прычынай траўмы сталі грубая неасцярожнасць пацярпелага ў эксплуатацыі кормараздатчыка пры адсутнасці часткі ахоўнага кажуха карданнага вала, а таксама ачыстка счэпнага прыстасавання пры ўключаным вале адбору магутнасці.

Алена БРУЦКАЯ,
па інфармацыі Жыткавіцкага міжрайаддзела аблупраўлення Дэпартамента
дзяржінспекцыі працы.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о