Новыя памеры камандзіровачных расходаў у межах Беларусі ўстаноўлены з 1 ліпеня. Такая інфармацыя размешчана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Новыя памеры пакрыцця расходаў пры службовых камандзіроўках у межах краіны зацверджаны пастановай Міністэрства фінансаў ад 16 чэрвеня 2016 года нумар 48. Так, за пражыванне па-за месцам жыхарства (знаходжання) для пакрыцця дадатковых расходаў сутачныя ўстаноўлены ў памеры Br7.

Сутачныя пры аднадзённых службовых камандзіроўках і службовых камандзіроўках у іншую мясцовасць, што знаходзіцца на нязначнай адлегласці ад месца пастаяннай работы, складуць Br3,50.

Без прадстаўлення дакументаў, што пацвярджаюць аплату расходаў па найму жылога памяшкання, сума зацверджана ў памеры Br2,50.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о