Многія стагоддзі чалавек, прама ці ўскосна уздзейнічаючы на прыроду, змяняў яе аблічча. Услед за змяненнем умоў існавання змяняўся і жывёльны свет: адны віды знікалі, іншыя станавіліся малалікімі. Гэтыя змены адбыліся дзякуючы чалавечай дзейнасці, чалавек жа можа ў некаторай ступені і выправіць іх. Шмат залежыць ад нас з вамі.

Новыя домікі для птушакДапамога птушкам – вельмі даступны і высакародны занятак для юных аматараў прыроды. Перш за ўсё, гэта падкормка птушак, абарона існуючых месцаў гнездавання. Самы распаўсюджаны спосаб такой дапамогі птушкам – выраб шпакоўняў.
Шпакоўня – гэта месца штучнага гнездавання птушак, дробных і сярэдніх памераў, якія ў прыродным асяроддзі ствараюць гнёзды ў дуплах.

Сёлета пасільную дапамогу ДЛГУ “Петрыкаўскі лясгас” у вырабе шпакоўняў аказалі ўдзельнікі школьных лясніцтваў сярэдняй школы № 2 горада Петрыкава, “Лесавік” – Мышанскай і Капаткевіцкай сярэдніх школ.

Птушкі, якія жывуць побач, не толькі аказваюць неацэнную дапамогу для навакольнага асяроддзя, але і радуюць нас сваім выглядам і спевамі. Але самае галоўнае тое, што, будуючы шпакоўні, дзецям прывіваецца любоў да прыроды, бераж-лівыя адносіны да яе.
Акрамя таго, у птушыным доміку або іншай штучнай хованцы могуць пасяліцца жывёлы з Чырвонай кнігі, і мы, такім чынам, дапаможам выратаваць біялагічныя віды, якім пагражае знікненне.

І. АЛЯКСАНДРАВА.

1
Оставить комментарий

avatar
1 Цепочка комментария
0 Ответы по цепочке
0 Последователи
 
Популярнейший комментарий
Цепочка актуального комментария
1 Авторы комментариев
Сергей Авторы недавних комментариев
  Подписаться  
новее старее большинство голосов
Уведомление о
Сергей
Гость
Сергей

За такие домики мне в школе руки пробовали бы. В настоящее время это уже гордость! Что хоть что то сделали.