Традыцыйна ў другую сераду месяца старшыня райвыканкама Аляксандр Наўныка правёў асабісты прыём грамадзян і прадстаўнікоў юрыдычыных асоб.
Святлана Дывідзенка з Петрыкава завітала на прыём з просьбай выправіць недапрацоўкі пасля добраўпарадкавання вуліцы Ленінскай. Пасля дажджоў залівае прыдамавую тэрыторыю, дзе пражывае жанчына. Да таго, Святлана Уладзіміраўна адзначыла нязручнасць у арганізацыі пешаходнага пераходу.
Намеснік старшыні райвыканкама Васіль Беразоўскі і дырэктар ДРБУ-112 Іван Века, прысутнічаючы на прыёме грамадзян, запэўнілі, што сітуацыя па гэтай вуліцы вядомая і яе выправяць да канца гэтага тыдня.
Прадстаўнік новага малога прадпрыемства па перапрацоўцы драўніны ТАА “ПетрыкАўдраў” Сяргей Суркоў запісаўся на прыём да старшыні райвыканкма, каб бліжэй пазнаёміцца і распавесці пра новую вытворчасць у цэнтры горада.
Справа ў тым, што раней на тэрыторыі базы былой МПМК-110 размяшчалася аналагічнае дрэваапрацоўчае прадпрыемства “Ардпаслугіплюс”, да якога было дастаткова нараканняў з боку кантралюючых служб (санітарная, пажарная службы, аддзел землеўпарадкавання, аддзел эканомікі райвыканкама).
Выслухаўшы наведвальніка, старшыня райвыканкама Аляксандр Наўныка адзначыў, што перш за ўсё пры стварэнні новых малых вытворчых прадпрыемстваў павінны захоўвацца галоўныя ўмовы – дысцыпліна на вытворчасці, стабільны заработак працуючым і ўтрыманне тэрыторыі ў належным санітарным стане.
– Усім добрасумленным заснавальнікам прадпрыемстваў будзе працягвацца рука дапамогі, – адзначыў Аляксандр Міхайлавіч.

НОВЫМ ПРАДПРЫЕМСТВАМ РАДЫ БУДЗЕМ ДАПАМАГЧЫ
Прадстаўнік капаткевіцкай фермерскай гаспадаркі Іван Несцярчук таксама завітаў у гэты дзень на прыём да старшыні райвыканкама.
Фермерская гаспадарка Івана Іванавіча існуе ў раёне працяглы час і мае некалькі накірункаў: сельская гаспадарка, лесаперапрацоўка. У распараджэнні фермера каля 20 гектараў зямлі і вытворчая тэрыторыя звыш шасці гектараў.
Менавіта наконт вытворчай арандуемай тэрыторыі Іван Іванавіч і пачаў размову. Фермер жадае выняць частку плошчы, якая пустуе, але патрабуе пастаяннага догляду і аплаты немалых падаткаў.
Начальнік аддзела землеўпарадкання Алена Пастухова патлумачыла Івану Несцярчуку, што гэта зрабіць немагчыма. Адзіны варыянт – прапанаваць яе некаму ў арэнду, што можа зрабіць сам фермер.
Тэрыторыя гэта мае мэтавае прызначэнне і перадаваць гэту частку тэрыторыі пад іншыя меры згодна з заканадаўствам не дазволена.

Інга ГІЛЕНКА.
Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о