Петрыкаве прайшоў турнір па міні-футболе “Прарыў-2020”

З мэтай умацавання духу саперніцтва, папулярызацыі і развіцця спорту сярод падлеткаў Петрыкава на базе спартыўнай залы ДЮСШ у мінулую пятніцу прайшоў турнір па міні-футболе “Прарыў”.

Спаборніцтвы адбыліся паміж дзецьмі, якія знаходзяцца на розных відах прафілактычнага ўліку і супрацоўнікамі сілавых структур, пракуратуры.
На ўрачыстым адкрыцці турніру прысутнічалі намеснік старшыні Петрыкаўскага райвыканкама Святлана Сенька, начальнік аддзела адукацыі Людміла Жукавец, першы сакратар Петрыкаўскага РК ГА “БРСМ” Дар’я Туравец, намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх Наталля Ходзька, начальнік аддзела спорту і турызму Петрыкаўскага раённага выканаўчага камітэта Таццяна Жукавец, намеснік пракурора Павел Ярмаш.

По словах Святланы Сенька, сёння спорт заняў у жыцці грамадства галоўнае месца, да яго далучаюццца ўсе установы і структуры Петрыкаўскага раёна. Уздзеянне нагрузак на настрой і стыль жыцця вучняў узрастае. У сувязі з гэтым асабліва важна, каб сучасны спорт служыў гуманістычным ідэалам і агульначалавечым каштоўнасцям.
Зборныя каманды вучняў ва ўзросце ад 14 да 16 гадоў, супрацоўнікаў РАУС, РАНС і пракуратуры змагаліся за перамогу. У складанай барацьбе прызавыя месцы выстраіліся наступным чынам.

Першае месца заняла каманда Петрыкаўскага РАУС, другое – Петрыкаўскага РАНС. На трэцім месцы апынулася каманда з навучэнцаў  сярэдняй школы № 1, на чацвёртым — каманда навучэнцаў з гімназіі. Пятае месца ўзяла каманда вучняў з сярэдняй школы № 2.

Ад аддзела спорту і турызму Петрыкаўскага райвыканкама прызамі былі ўзнагароджаны: у намінацыі “Лепшы варатар” вучань гімназіі Уладзіслаў Булава, у намінацыі “Лепшы гол” – вучань сярэдняй школы № 1 Уладзіслаў Ермалінскі.
Намінацыю “Самы карысны ігрок” атрымаў Валерый Чарнобылец — вучань сярэдняй школы № 1 і Данііл Купрэй — вучань сярэдняй школы № 2. “Лепшым нападаючым” прызнаны Рустам Чарнышоў з сярэдняй школы № 2 і Станіслаў Каленік з гімназіі. “Лепшым абаронцам” названы гімназіст Уладзіслаў Кудро.

Новы турнір – новыя мэты

Валерый Чарнобылец, вучанік сярэдняй школы № 1:
– Новы турнір – гэта заўсёды прыемна. Месца, дзе можаш праявіцца сябе, паказаць тое, для чаго трэніруешся, выпрабаваць новыя эмоцыі, ну і, вядома, атрымаць задавальненне. Займаюся спортам з 3 класа.
Удзельнічаў у абласных і рэспубліканскіх спаборніцтвах па футболе. Ездзіў толькі па перамогу і ў большасці выпадкаў так і здаралася – мы перамагалі. Маю медалі.
Зараз для мяне футбол як хобі. Спрабаваў іншыя віды спорту, але ні адзін з іх так не ўразіў. Тэніс, баскетбол і валейбол, лёгкая атлетыка – не зусім маё.
Гуляць з дарослымі мне не ўпершыню. Апошні турнір паказаў, што наша каманда ў складаных гульнявых момантах можа раскрыцца і паказаць сябе. За трэцяе месца не сорамна.

Новы турнір – новыя мэтыРустам Чарнышоў, вучань сярэдняй школы № 2:
– Я аднолькава люблю спорт і танцы, але калі б мне выпаў шанец стаць прафесійным футбалістам – гэта была б лепшая падзея у маім жыцці.
Пачаў займацца футболам у 10 гадоў. Упершыню трапіў на трэніроўку да Генадзя Ягоравіча. Убачыў, як там гуляюць хлопцы і мне спадабалася! Пачаў займацца. Было складана, бо быў такі нявопытны, але цяпер, праз гады трэніровак, вынік мяне радуе.
Трэніровак у зале мне было недастаткова, адточваць майстэрства пайшоў з сябрамі на вуліцу.
Развіў кантроль мяча ў “чаканцы” і “дрыблінгу”, навучыўся хутка прымаць рашэнне ў складанай сітуацыі.
Футбол – гэта запал, ён прымушае мяне ставіць мэты і дамагацца іх.

Як кажуць многія, хто займаецца фізічнымі нагрузкамі, спорт выратоўвае ад дрэннага настрою і дэпрэсій. Сапраўды, у працэсе выканання розных фізічных практыкаванняў мільёны імпульсаў прыводзяць усю нервовую сістэму ў павышаны стан дзейнасці, актывізуюць працу ўнутраных органаў, павялічваюць працаздольнасць чалавека, дораць прыліў сіл і ба-дзёрасці. Умацаванне здароўя, фарміраванне характару, сілы волі і дысцыпліны – вось што дае чалавеку спорт.
А калі размова ідзе пра падлеткаў? Асабліва ў іх узросце, калі фарміруецца погляд на гэты свет, ідзе пошук сябе сярод аднагодак, спорт незаменны.

Наталля ЧАРНЯЎСКАЯ,

фота аўтара.

 

 

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о