Навучэнец 10-га класа сярэдняй школы №11 Слуцка Цімафей Стамброўскі распрацаваў інтэрактыўны STEM-падручнік па фізіцы з ужываннем робататэхнікі. Праект стаў адным з пераможцаў абласнога этапу прэзентацыі-выставы моладзевых ініцыятываў “100 ідэй для Беларусі”.

“Мой праект складаецца з мабільнага прыкладання і робата. У дадатку можна знайсці пакрокавую інструкцыю па зборцы робата з базавага набору LEGO Mindstorms, выбраць клас і тэму, якую неабходна вывучыць, падключыцца па Bluetooth да прылады. Далей робат можа, напрыклад, прадэманстраваць траекторыю руху, імпульс цела або паскарэнне вольнага падзення”, – распавёў Цімафей Стамброўскі.

belta.by

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о