5 чэрвеня адбылася чарговая сустрэча прадстаўнікоў Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, упраўлення спорту і турызму Гомельскага аблвыканкама, кіраўніцтва раёна з жыхарамі горада і трэнерскім саставам мясцовай вяслярнай базы.

Новая вяслярная база  ад Федэрацыі прафсаюзаў Новая вяслярная база  ад Федэрацыі прафсаюзаў
Дырэктар рэспубліканскага спартыўнага клуба прафсаюзаў Валянцін Баравок і старшыня Гомельскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў Аляксей Нявераў расказалі, што ўласнікам Петрыкаўскага аддзялення веславання – Федэрацыяй прафсаюзаў Беларусі – прынята рашэнне пра спісанне і знос існуючага будынка і ўзвядзенне на гэтым зямельным участку новага, які будзе адпавядаць сучасным нормам для аб’ектаў, дзе займаюцца дзеці.
Беларускім дзяржаўным універсітэтам транспарту, які праводзіў абследаванне, дадзена заключэнне пра прызнанне будынка ў стане 4 катэгорыі аварыйнасці – непрыдатны для заняткаў. На сення праведзены знос збудаванняў. Пасля гэтага праектная арганізацыя “прывяжа” тыпавы праект да ўчастка. Абавязкова ён будзе ўзгоднены з мясцовымі трэнерамі. Цяпер праводзіцца конкурс па выбары падраднай арганізацыі па пастаўцы блокавых канструкцый для будаўніцтва.
Мяркуецца завяршэнне ўзвядзення аб’екта да наступлення халадоў. Пакуль трэнерам і іх выхаванцам усё ж давядзецца карыстацца элінгам.
Вопыт узвядзення такіх аб’ектаў у найкароткія тэрміны ў спартклуба ФПБ ёсць. Адзін з прыкладаў таму – вяслярная база ў Жыткавічах, якая будзе здадзена ў эксплуатацыю да 3 ліпеня, а будавалася менш года. Прычым, без прыцягнення сродкаў бюджэту. Таму арганізатары сустрэчы прапанавалі бацькам выхаванцаў і іншым зацікаўленым у гэтай справе людзям прыняць самы актыўны ўдзел у важным для горада праекце – фінансава і фізічна.
Алена БРУЦКАЯ.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о