З 1 ліпеня змяняецца сістэма разліку сумы аліментаў. Тлумачэнні Закона Рэспублікі Беларусь “Аб змяненнях законаў” ад 18 снежня 2019 года, які ўступіў у сілу цяпер, дала начальнік аддзела прымусовага выканання Петрыкаўскага раёна Галіна Валяр’янаўна ЧАРНОБЫЛЕЦ.
– Галоўнае змяненне тычыцца памеру аліментаў. З 1 ліпеня пры адсутнасці працаўладкавання алі-менты будуць налічвацца ў памеры 50% бюджэту пражытковага мінімуму на адно дзіця, 100% – на дваіх, 150% – на траіх і больш. Гэта памер мінімальнай сумы алі-ментаў. Максімальная сума, якую павінен выплаціць адзін з бацькоў, з якім дзіця не жыве, у Беларусі не ўстаноўлена.
Пры разліку запазычанасці па аліментах за перыяд знаходжання даўжніка на тэрміновай ваеннай службе, альтэрнатыўнай службе, калі памер аліментаў не вызначаны шлюбным дагаворам, узгадненнем пра дзяцей ці ўзгадненнем пра выплату аліментаў, сумы вылічваюцца ў наступных памерах: 25% на адно дзіця, 33% на дваіх дзяцей, 50% на траіх і больш ад фактычна атрыманага даўжніком даходу.
Запісала А. БРУЦКАЯ

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о