Мы працягваем апытанне жыхароў Петрыкаўшчыны наконт сітуацыі ў краіне. Сваю грамадзянскую пазіцыю на гэты раз выказалі жыхары аграгарадка Курыцічы.

Інфармацыйная вайна: нябачны ворагАляксандр Калеснікаў (воін-інтэрнацыяналіст, служыў у Афганістане ў пагранічных войсках), Жана Калеснікава (настаўніца Курыціцкай сярэдняй школы), муж і жонка:
– Шчыра кажучы, мы ўжо ста-міліся ад гэтай цяганіны. Тыя, хто выходзіць на “мірныя” мітынгі, думаюць, што рэвалюцыя зробіць нас багацейшымі. Усё гэта лухта!
Мы лічым, што ў краіне павінен быць закон і парадак. Краінай павінна кіраваць законна абраная ўлада, а не гэты натоўп!
Кожны грамадзянін Беларусі павінен паважаць дзяржаўныя сімвалы: герб, сцяг, гімн! Сімвалы той краіны, у якой знаходзішся і жывеш.
Цяперашняй моладзі, што выходзіць на бунты, але не зведала кошт жыцця, не нюхала пораху, павінна быць сорамна. Нашы дзяды і прадзеды плюнулі б ім у твар за тое, што яны цяпер вырабляюць. Магчыма хтосьці пасля гэтага задумаўся б пра свае паводзіны.
Самая страшная вайна не тая, дзе страляюць, – там вораг бачны. Страшная вайна інфармацыйная!
Захад зразумеў даўно, што ў баі нас не перамагчы, вось і ўзяўся за моладзь. Гэта наша асабістае меркаванне.

Інфармацыйная вайна: нябачны ворагЛюдміла Дашук, пенсіянерка, працавала сакратаром у школе:
– Я супраць усялякага гвалту і гэтым усё сказана!
Я люблю сваю Беларусь і свой родны край, сваю вёску, дзе я нарадзілася і вырасла.
Цяпер я пенсіянерка, таму хапае часу для сябе.
Мы з мужам знаходзім заспакаенне душы на ўлонні прыроды: ездзім па грыбы, на рыбалку.
Прырода – сапраўдны лекар. Калі знаходзішся ў асяроддзі жывых раслін, дрэў, то здаецца, што іншага свету не існуе: чыстае паветра, цішыня, спевы птушак.
Ці варта пазбаўляць сябе такой асалоды?
Запісала І. АЛЯКСАНДРАВА.
Фота з сацсетак.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о