Так сталася, што апошнім часам карэктывы ў некаторыя нашыя планы ўносіць надвор’е. Было так і 3 ліпеня, у Дзень Незалежнасці, калі даволі моцны дождж прымусіў застацца некаторых гараджан і гасцей Петрыкава дома, замест таго, каб наведаць абранае загаддзя мерапрыемства. Прыкладна тое ж адбывалася і напрыканцы свята, калі наведванне вячэрняга канцэрта азмрочваў дробненькі дожджык. Метэаролагі прадракалі навальніцу, але нябесная канцылярыя супакоілася і неўзабаве ападкі скончыліся. Да амфітэатра, што вабіў музыкай, пачалі сцягвацца людзі. А далей – душэўная атмасфера правінцыі.

Незалежна ад надвор’я да Дня НезалежнасціМаленькія дзеці, атрымаўшы вольную ад быцькоў, бегалі каля сцэны, час ад часу падыходзячы да канцэртнай пляцоўкі і назіраючы за артыстамі. Цеплыні ў гэты вільготны дзень дадавалі сустрэчы старых сяброў, што, прыехаўшы на выхадныя з ішных гарадоў, гучна віталі аднакласнікаў і суседзяў. Ну і, канешне, гледачы, што падпявалі мясцовым артыстам, не стрымліваючы авацый пасля сканчэння вядомай кампазіцыі.

Пасля сольных выступленняў дуэтаў на сцэне з’явіліся музыкі петрыкаўскага гурта, што парадавалі слухачоў добравядомымі інструментальнымі кампазіцыямі савецкага і пастсавецкага часу. Дарэчы, з лёгкай рукі бас-гітарыста Валянціна Будніка гурт, урэшце, атрымаў сваю жартоўную назву “Б/У” – так мужчыны самаіранічна ўказвалі на свой узрост, адзначыўшы, што на маладых салістаў гэтая назва не распаўсю-джваецца. Вось тут і пачалося, людзі разам спявалі знакамітыя “Трава у дома”, “Прости земля”, “The Show Must Go On”, “Я так хочу до тебе”, “Кукушка” і гэтак далей.

Пасля працяглых авацый заканчваўся канцэрт акцыяй “Праспяваем гімн разам”, пасля чаго прысутных чакала дыскатэка, на якую засталіся, пераважна, прадстаўнікі маладога пакалення.

Арцём ГУСЕЎ.
Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о