З 19 мая па 20 чэрвеня ў Гомельскай і Брэсцкай абласцях будзе дзейнічаць забарона на лоўлю сома звычайнага. Гэта звязана з тым, што дадзены від нерастуе пазней большасці вяснова-нерастуючых рыб нашых вадаёмаў – для камфортнага размнажэння сома тэмпература вады павінна ўзняцца вышэй 16 градусаў.

Пры незаконнай лоўлі рыбы, калі яе адабранне і знішчэнне забаронена, шкода вылічаецца ў трайным памеры па кожным канфіскаваным відзе рыбы, прыладамі, прынцып дзеяння якіх звязаны з выкарыстаннем электрамагнітнага поля, ультрагуку, ці выбуху – шкода вылічаецца ў пяціразовым памеры па кожным відзе рыбы.

З 19 мая згодна з Правіламі рыбалоўнай гаспадаркі і рыбалоўства дазволена лоўля ўсіх відаў рыбы ва ўгоддзях Гомельскай і Брэсцкай абласцей, акрамя судака (забарона да 30 мая) і сома звычайнага (забарона да 20 чэрвеня).

Віктар ГАЛЕНЯ,

начальнік міжрайінспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о