Мы ў чарговы раз шпацыруем па хутка змяняючых сваё аблічча вуліцах горада. Вось кладзецца новы асфальт, вакол тратуараў знаходзяць сваё месца новыя бардзюры. Але ёсць адна акалічнасць – калі выгляд вуліц палепшыцца, яшчэ горш на іх фоне будуць выглядаць падворкі неахайных гаспадароў. Ёсць, канешне, домаўладальнікі, якім ужо і здароўе не дазваляе прыбрацца, паправіць плот. Але ёсць родныя, падтрымку гатовыя аказаць спецыялісты камунальнай гаспадаркі.

Здзіўляе іншае: па ўласным назіранні магу сказаць, што у людзей сталага ўзросту парадак на сядзібе часам лепшы, чым у некаторых працаздольных гаспадароў, асабліва тых, хто вядзе асацыяльны лад жыцця.

Непрыемнае суседства Непрыемнае суседстваЗа бадыллем і хат не відаць

Як бы там не было, на кожнай вуліцы літаральна па суседстве можна пабачыць як прыгожыя падворкі, так і тыя, што вока не радуюць. Хтосьці зазначыць, у прыгожы асабняк трэба ўкласці нямала грошай. Але гаворка зараз ідзе пра навядзенне элементарнага парадку, які істотных сродкаў не патрабуе. Прыбраць смецце з ўчастку, падкасіць траву, высадзіць кветкі.

Прагуляемся па дзвюх самых старых вуліцах нашага горада. Вось Камунальная, што звязвае поўдзень і захад нашага горада з цэнтрам, тут жа мноства сацыяльных аб’ектаў – школа, банкі, царква, Дом культуры. Здаецца, што тут не так? Падворкі надзейна схаваныя ад позіркаў высокай агароджай. Прыгожа выглядваюць з-за платоў высокія дамы традыцыйнай архітэктуры. Але ёсць на гэтай вуліцы некалькі пабудоў, што выбіваюцца з-за агульнай карціны. Вось невялікая хатка, што ў хуткасці зусім схаваецца пад покрывам паўзучай расліннасці. Пэўна хутка не стане і гаспадарчых пабудоў, што зваляцца пад сваёй жа вагой.
Паварочваем на вуліцу Пушкіна, дзе “церазпалосіцца” гаспадарчасці і занядбаласці больш яўная. Вось вам чарговы прыклад прывабнай прастаты – пафарбаваны драўляны фасад і плот, прыбраная прылягаючая тэрыторыя, кветкі. А на супраць не тое што хаткі, ўжо і “падгуляўшы” плот амаль не бачны за парослым ажно да самай дарогі бадыллем.

Непрыемнае суседства Непрыемнае суседства

Простая прыгажосць

На жаль гэта не адзіны прыклад на гэтай вуліцы, вось праз некалькі дамоў зноў падобная выява. Пэўна ёсць іншы ўваход на падворак ў гаспадара, бо парослы бэз наўрадці дае адчыніцца брамке і прайсці да ганку. А нам застаецца нагадаць пра адказнасць за неналежнае землекарыстанне і звярнуць вашу ўвагу на элементарную небяспеку, што можа хавацца для гаспадароў на іх жа падворку.

Арцём ГУСЕЎ,
фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о