Жудасная навіна з Ваўкавыскага раёна: пры выпальванні сухой травы за сваёй сядзібай загінуў 79-гадовы пенсіянер. Як паведамляецца, цела старога знайшоў сын, калі, не здолеўшы дазваніцца бацьку, вырашыў тэрмінова прыехаць да яго. Сусед расказаў, што надоечы ўвечары за адрынай гарэла трава…

Штогадовае выпальванне сухой расліннасці стала адной з галоўных праблем вясновага пажаранебяспечнага перыяду. Пакуль маладая трава не ўвойдзе ў сілу, сухастой у лясах, на палях і тарфяніках, а таксама на прыватных падворках – ідэальнае асяроддзе для вогненнай стыхіі, якая з-за кінутай запалкі або недакурка знішчае разам з травой насякомых, жывёл, расліны.

Шкоднае ўдзеянне на здароўе чалавека і навакольнае асяроддзе аказваюць і прадукты гарэння.

Так што кожны выпадак наўмыснага падпалу травы – гэта сапраўднае злачынства супраць прыроды. Вельмі часта гаспадары сядзіб выпальваюць на двары смецце, і, здараецца, полымя перакідваецца на агароджы або хмызнякі,  што знаходзяцца побач. Нярэдка ў час такіх пажараў гараць дамы і хлявы, гінуць людзі.

0oOTrCjBswo (1)Травяныя пажары – амаль заўсёды справа рук чалавека. Ніколі не падпальвайце сухую траву на палях або на палянах у лесе, не кідайце непатушаныя запалкі ці цыгарэты. Тлумачце дзецям, сябрам і знаёмым, што іх неасцярожнасць можа апынуцца пажарам.

Таксама варта памятаць, што выпальванне сухой расліннасці або непрыняцце мер па тушэнні палаў на зямельных участках, якія знаходзяцца ў карыстанні ці ўласнасці, цягне накладанне штрафу ад 10 да 40 базавых велічынь. За распальванне вогнішчаў у забароненых месцах прадугледжана папярэджанне ці накладанне штрафу ў памеры да 12 базавых велічынь.

listovki

Валянціна ЯХНО, РАНС.

Фота з інтэрнэту.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о