Акцэнт на траўматычнай зброі сёння не выпадковы. У суседняй Расіі, а таксама іншых краінах гэты від зброі можна захоўваць і выкарыстоўваць. Аднак у Беларусі яе выкарыстанне забаронена законам “Аб зброі” і цягне адказнасць. Пра гэта ведаюць далёка не ўсе замежныя грамадзяне, якія наведваюць нашу краіну і з’яўляюцца фігурантамі крымінальных спраў. Каб гэтага пазбегнуць, неабходна зараней ведаць правілы краіны, у якую наведваешся.Каментарый дае старшы інспектар па дазваляльнай рабоце РАУС маёр міліцыі Яўген МОЎКА:

– Не выратуе ўладальнікаў “траўмата” наяўнасць адпаведнага дазволу, які грамадзянін атрымаў у краіне, дзе пражывае. У Беларусі гэты дазвол не дзейнічае.
Выяўленнем парушальнікаў закона аб зброі займаюцца як інспектары дазваляльнай сістэмы ў тэрытарыяльных органах унутраных спраў, так і аператыўнікі падраздзяленняў па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй. Апошнія накіроўваюць справу на спыненне спроб незаконнага ўвозу ў краіну агнястрэльнай зброі, у тым ліку траўматычнага дзеяння.
За чатыры месяцы 2019 года ў нашай краіне ўзбуджаны каля 200 крымінальных спраў за незаконны выраб, набыццё, перадачу альбо валоданне, збыт, захаванне, перавозку, перасылку альбо нашэнне агнястрэльнай зброі, яе састаўных частак ці кампанентаў, боепрыпасаў да яе. На долю траўматыкі штогод выпадае пяць-дзесяць фактаў (за названы час года зафіксаваны чатыры выпадкі).
На сёння ў жыхароў Беларусі зарэгістравана каля 120 тысяч адзінак зброі. Больш за ўсё – у сталіцы і Мінскай вобласці.

І. АЛЯКСАНДРАВА.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о