1

У сувязі з рэзкім пацяпленнем і імклівым раставаннем лёду на вадаёмах абласным саветам ТВВод прыняты зварот да жыхароў вобласці з просьбай устрымацца ад выхаду на лёд і не падвяргаць небяспецы сваё жыццё і іншых людзей, якія прыйдуць на дапамогу ў выпадку здарэння.
Адзначана, што выходзіць на лёд забараняецца ў час ледаставу, пакуль таўшчыня лёду не дасягне 7 сантыметраў, а таксама ў перыяд інтэнсіўнага яго раставання і разбурэння.
Каварства лёду складаецца ў яго структуры, якая ўтвараецца з-за таго, што раставанне лёду адбываецца як зверху, так і знізу. Лёд слабее пад уздзеяннем сонечных прамянёў, дажджу, туману. Вада прасочваецца і парушае яго маналітную структуру, утвараючы вертыкальныя крышталі.
У выніку гэтага лёд становіцца друзлым і не можа вытрымаць нават невялікую нагрузку. Акрамя таго, вясновы лёд не трашчыць, папярэджваючы пра небяспеку, а рассыпаецца ад невялікага цяжару.
Больш за ўсё няшчасных выпадкаў адбываецца ў гэты перыяд з дзецьмі. Трэба максімальна ўзмацніць назіранне за імі, не пакідаць без нагляду, тлумачыць пра небяспеку. Гэтым павінны займацца ўсе: бацькі, педагогі, старшакласнікі.
Нагадаем, што за апошнія тры гады і з пачатку бягучага года на тэрыторыі краіны правалілася пад лёд і патанула 68 чалавек, у тым ліку 8 непаўналетніх. 53 рыбакі трапілі пад лёд у час рыбалкі, 15 – пры пераходах і гульнях на лёдзе. Ужо сёлета пры пераходзе ракі Сож праваліўся пад лёд і патануў жыхар Чачэрска.
За першыя два месяцы гэтага года ўхілена 574 няшчасныя выпадкі, з іх 49 – з непаўналетнімі.

П. ВАЛОДЗІН.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о