17 студзеня пройдзе адзіны дзень здароўя “Прафілактыка грыпу і вострых рэспіраторных інфекцый”. Штогод на Гомельшчыне рэгіструецца больш 450 тысяч выпадкаў захворваннняў ВРІ і грыпам. 70% захварэўшых складаюць дзеці да 14 гадоў.

 

Цяпер узровень захворваемасці на 20% ніжэй за аналагічны перыяд мінулага сязону. Адрозніваюць некалькі тыпаў віруса, выклікаючых грып, і больш 200 вірусаў, што з’яўляюцца прычынай вострых рэспіраторных інфекцый.

Захварэць могуць людзі нават з самым моцным імунітэтам. Гэта звязана з мутацыяй віруса і хуткасцю яго размнажэння.

Адзіным метадам барацьбы з грыпам з’яўляецца вакцынапрафілактыка. Па выніках прышчэпкавай кампаніі мінулага года на Гомельшчыне вакцынавана больш 550 тысяч чалавек. Пакуль пра эфектыўнасць імунізацыі меркаваць рана, але папярэднія вынікі гавораць за сябе. Так, летась прадухілілі больш 1400 выпадкаў грыпу (у тым ліку 240 выпадкаў ускладненых форм) і больш 28 тысяч выпадкаў ВРІ.

Згодна з прагнозам спецыялістаў, традыцыйны рост захворванняў варта чакаць у канцы студзеня – пачатку лютага.

Каб не захварэць, імкніцеся пазбягаць масавага знаходжання людзей. Пры чханні і кашлю захоўвайце “рэспіраторны этыкет” – выкарыстоўвайце сурвэтку альбо прыкрывайце рот зваротным бокам далоні. Часта мыйце рукі з мылам. Спецыяльныя назіранні паказалі, што рукі да 300 раз на дзень кантактуюць з выдзяленнямі з носу, вачэй, слюнай. У перыяд эпідэмій адмоўцеся ад поціскаў рук знаёмым, сябрам. Неабходна часцей мыць рукі, калі вы даглядаеце за хворым.

Карысна ўвільгатняць слізістую носа. Гэта можна рабіць звычайным фізрастворам (0,9% водны раствор хларыда натрыя). Справа ў тым, што “сухая” слізістая насаглоткі – добрае асяроддзе для размнажэння віруса.

Цудоўны сродак прафілактыкі – умераная фізічная актыўнасць. А вось рэзка загартоўвацца ўрачы не рэкамендуюць. Лішняя нагрузка на імунітэт арганізму не патрэбна. Для загартоўвання лепшы час – май.

Звярніце ўвагу на свой рацыён. Здаровае і правільнае харчаванне – цудоўны спадарожнік моцнага імунітэта. Прымаць імунамадулятары не рэкамендуецца. Перавагу лепш аддаваць правераным вітамінна-мінеральным комплексам.

Пры першых прыкметах хваробы заставайцеся дома і захоўвайце рэкамендацыі ўрача.

17 студзеня «прамую лінію» правядзе загадчыца аддзялення імунапрафілактыкі Гомельскага абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Астапенка Лілія Станіславаўна. Задаць пытанні можна па тэлефоне 8(0232)75-74-77.

Лілія АСТАПЕНКА,

урач-эпідэміёлаг Гомельскага абласнога ЦГЭ і АЗ.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о