Канфлікты і насілле руйнуюць сем’і знутры. Дамашняму гвалту можа падвергнуцца любы – дзіця, дарослы ці састарэлы чалавек, жанчына ці мужчына. Муж можа праявіць агрэсію ў стаўленні жонкі, бацькі – да дзяцей ці наадварот, браты і сёстры – адзін да аднаго.

У наш час сямейнае насілле – гэта не толькі прычыненне фізічнага болю, а ў большай ступені сістэматычнае псіхічнае ўздзеянне аднаго члена сям’і на іншага праз знявагі, абразы, устанаўленне эканамічнай ці іншых залежнасцяў.
Нярэдка пацярпелыя ад бытавога гвалту не звяртаюцца за дапамогай, каб не сапсаваць рэпутацыю сям’і. Выяўленне такіх фактаў ускладняецца і жаданнем жанчыны стварыць уяўны дабрабыт.
Дамашні гвалт не трэба хаваць, замоўчваць, цярпець. Выпадак сямейнага гвалту, калі ён адбыўся, неабходна спыніць, каб прадухіліць паўторы. Прыняцце рашэння – раз і назаўжды выключыць сітуацыю насілля ў сваім доме – пазбавіць ад далейшых пакут.
Гвалт у сям’і – гэта не норма. Калі блізкія прычыняюць боль, чалавек трапляе ў замкнёны круг: крык, удары, слёзы, страх і сорам. Саромецца не трэба, віны пацярпелага тут няма.
Крымінальны кодэкс Рэспублікі Беларусь прадугледжвае строгую адказнасць не толькі за забойствы і прычыненне цялесных пашкоджанняў, але і за здзяйсненне іншых супрацьпраўных дзеянняў у сферы сямейна-бытавых адносін.
За наўмыснае прычыненне лёгкага цялеснага пашкоджання без расстройства здароўя ці страты працаздольнасці згодна з часткай 1 артыкула 9.1 Кодэкса пра адміністрацыйныя правапарушэнні прадугледжаны штраф ад 10 да 30 базавых велічынь ці адміністрацыйны арышт.
За нанясенне пабояў без цялесных пашкоджанняў, наўмыснае прычыненне болю, фізічных ці псіхічных пакут у адносінах блізкага сваяка ці члена сям’і па частцы 2 гэтага ж артыкула вінаваты будзе пакараны штрафам у памеры да 10 базавых велічынь ці адміністрацыйным арыштам.
Калі гвалтоўныя дзеянні здзяйсняюцца над членам сям’і сістэматычна, ці калі яны былі здзейснены аднойчы, але разлічаны на прычыненне асабліва пакутлівага болю, фізічных ці псіхічных пакут, што кваліфікуецца як катаванне, вінаваты будзе прыцягнута да крымінальнай адказнасці па артыкуле 154 Крымінальнага кодэкса, за што прадугледжаны арышт, абмежаванне волі ці пазбаўленне волі на тэрмін да трох гадоў са штрафам ці без.
Калі катаванне здзейснена ў стаўленні цяжарнай жанчыны, састарэлага, непаўналетняга або чалавека ў бездапаможным ці залежным становішчы, то за такія дзеянні прадугледжана пакаранне ў выглядзе абмежавання волі ад аднаго да трох гадоў са штрафам ці без яго, ці пазбаўленне волі на тэрмін ад аднаго да пяці гадоў са штрафам ці без.
Калі пацярпелы адчуваў рэальную пагрозу свайму жыццю ці здароўю, будзе прынята рашэнне пра прыцягненне вінаватага да крымінальнай адказнасці па артыкуле 186 Крымінальнага кодэкса – грамадскія работы, штраф, выпраўленчыя работы на тэрмін да аднаго года, арышт, абмежаванне волі на тэрмін да двух гадоў ці пазбаўленне волі на той жа тэрмін.
Паважаныя жыхары раёна! Калі вы ведаеце, што ў нейкай сям’і пастаянна ўзнікаюць канфлікты, яе члены злоўжываюць спіртнымі напоямі, дзеці знаходзяцца ў сацыяльна-небяспечным становішчы, паведаміце пра гэта ў органы ўнутраных спраў. Так вы зможаце дапамагчы прадухіліць сямейную трагедыю.

Ахвяры дамашняга гвалту могуць атрымаць дапамогу па тэлефонах:
8-801-100-8-801 – агульнанацыянальная гарачая лінія;
8-02350-2-05-54 — “гарачая” лінія Петрыкаўскага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва;
102 – аператыўна-дзяжурная служба органаў унутраных спраў.

Дзмітрый БЕЛЬКАВЕЦ, першы намеснік начальніка РАУС

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о